Беларускія рэкі выпараюцца ад гарачыні
21.07.2010 20:08
—
Разное
|
Узровень вады ў беларускіх рэках змяншаецца на 5 сантыметраў у дзень і набліжаецца да небяспечна нізкай адзнакі для суднаходства. Пры гэтым тэмпература вады дасягае 27--28 градусаў цяпла. Цяпер на рэках рэспублікі адзначаецца паніжэнне узроўня вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-5 см, паведамляе Гідраметцэнтр. На Дзвіне ў Віцебску, на Дняпры ў Жлобіне і на Сожы ў Гомелі склаліся ўмовы пры якіх узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту. Тэмпература вады павысілася і складае на рэках басейнаў Дзвіны, Нёмана, Віліі і Буга 23--26 ° С, Бярэзіны 25--27 ° С, Сожа і Прыпяці 26--28 ° С, Дняпра 26--29 ° С, Вілейскім вадасховішчы -- 25 ° С, возеры Нарач -- 26 ° С, Мінскім моры -- 27 ° С. На працягу тыдня на рэках будзе назірацца спад узроўняў вады. На Дзвіне ў Суражы і Піне ў Пінску ўзроўні вады наблізяцца да небяспечна нізкіх адзнак для суднаходства. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узровень вады ў беларускіх рэках змяншаецца на 5 сантыметраў у дзень і набліжаецца да небяспечна нізкай адзнакі для суднаходства. Пры гэтым тэмпература вады...
|
|