Гарачае паветра выкліча моцныя навальніцы. 21.by

Гарачае паветра выкліча моцныя навальніцы

23.07.2010 13:49 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ўжо некалькі тыдняў запар трымаецца анамальна высокая тэмпература паветра. Акрамя дыскамфорту, які прыносіць людзям, яно можа стаць таксама прычынай значна больш драматычных падзей.

А менавіта — выклікаць моцныя навальніцы і ураганы.

«НН» звярнулася па каментар да галоўнага сіноптыка Белгідраметэацэнтра Вольгі Фядутавай.

«У суботу і нядзелю ў Беларусь будзе паступаць гарачае паветра з поўдня. Адпаведна, пратрымаецца і высокая тэмпература. У выніку месцамі па краіне пройдуць моцныя лакальныя навальніцы.

Хуткасць ветру пры гэтым можа дасягаць нават 20 метраў за секунду. Гэта ўжо вельмі сур’ёзна», — адзначыла спадарыня Вольга.

Яна таксама дадала, што гэта толькі пачатак. На наступным тыдні чакаецца паступленне ў Беларусь халодных мас паветра з Заходняй Еўропы. Яно будзе больш вільготным і ў спалучэнні з высокай тэмпературай можа выклікаць магутныя навальніцы па ўсёй краіне.

«Безумоўна, мы не чакаем такіх грандыёзных ураганаў, якія адбываюцца ў паўднёвых краінах.

Аднак пры пэўных абставінах не выключаем такіх прыродных з’яваў нават і ў Беларусі. Будзем адсочваць сітуацыю і адразу ж даваць папярэджанні», — адзначыла В.Фядутава.

Падзяліцца навіной: 
АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ўжо некалькі тыдняў запар трымаецца анамальна высокая тэмпература паветра. Акрамя дыскамфорту, які прыносіць людзям, яно можа стаць таксама прычынай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика