Яўген Якавенка лічыць пакаранне несправядлівым, і “непадлеглым здароваму сэнсу”. 21.by

Яўген Якавенка лічыць пакаранне несправядлівым, і “непадлеглым здароваму сэнсу”

23.07.2010 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гомельскі  абласны суд разгледзіў касацыйную скаргу сябра БХД Яўгена Якавенкі, які за патрабаванне ад вайскоўцаў камунікаваць з ім на роднай мове быў пакараны судом Цэнтральнага раёну Гомелю годам абмежавання волі — так званай "хіміі".

Пасля непрацяглага разгляду справы, суд абвесціў, што  прысуд Якавенку застаецца нязменным  – ён вінаваты ва ўхіленні ад прызыву, аднак у сувязі з амністыяй  пакаранне з яго здымаецца. 

Такім чынам, фактычна я “чысты”, але фармальна – вінаваты. Да таго ж падчас абвяшчэння гэтага “літасцівага” рашэння суддзя нават не ўсміхалася, а адкрыта смяялася, што выглядала сапраўдным здзекам і прывяло мяне ў шокавы стан”, - дзеліцца сваімі ўражаннямі з прэсавай службай БХД Яўген. 

Цяпер 25-гадовы актывіст зноў падпадае пад вайсковы прызыў і ўся гісторыя з ваенкаматам можа паўтарыцца наноў. 

Я цяпер вельмі стомлены гэтай справай, адкрытым здзекам з боку суддзяў, мне трэба адпачыць, сабрацца з думкамі і вырашыць, як паводзіць сабе надалей. Але калі яны думаюць, што я прыду ў ваенкамат па расейскай позве, то яны глыбока памыляюцца”, - сказаў Якавенка.  

Я не лічу гэта перамогай, але крокам да перамогі і аддаю належнае мужнасці Яўгена Якавенкі, які выступіў у абарону беларускай мовы і змагаецца за права на альтэрнатыўную службу для беларусаў”, - каментуе сённяшняе рашэнне Гомельскага абласнога суда прэтэндэнт на прэзідэнцтва ад БХД Віталь Рымашэўскі

Адмова ў праве на альтэрнатыўную службу па  перакананнях сумлення, што прадугледжана Канстытуцыяй, а таксама іншыя абмежаванні ў правах, накшталт прымусовай адпрацоўкі пасля сканчэння вуза, ставіць беларускую моладзь у становішча прыгоннікаў рэжыму. Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і надалей будзе змагацца за адмену незаконнага прысуду Якавенкі, а таксама за абарону нашай моладзі ад беззаконня ўладаў”. 

Нагадаем, 4 чэрвеня  суддзя Цэнтральнага суду Гомеля Таццяна Швец абвясціла нечакана жорсткі прысуд у крымінальнай справе супраць актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Якавенкі за нібыта ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу. Прызыўнік патрабаваў выпісваць яму позвы на беларускай мове, а ваенкамат гэтага не рабіў.

Сам Яўген лічыць пакаранне несправядлівым, і “непадлеглым здароваму сэнсу”, бо  фармулёўка "быў пастаўлены ў вядомасць" пра мерапрыемствы прызыву ў агучанай пастанове нічым не аргументавана.


 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика