Скокі са смерцю
26.07.2010 11:44
—
Разное
|
![]() Парады кахання сталі сучаснай версіяй колішніх карнавалаў. Днём, калі дазволена ўсё. ![]() Парады кахання сталі сучаснай версіяй колішніх карнавалаў. Днём, калі дазволена ўсё. ![]() Парады кахання сталі сучаснай версіяй колішніх карнавалаў. Днём, калі дазволена ўсё. ![]() Парады кахання сталі сучаснай версіяй колішніх карнавалаў. Днём, калі дазволена ўсё. У Дуйсбургу, як і ў Менску, абсалютная большасць ахвяраў — моладзь ад 14 да 20 гадоў. Адзінаццаць гадоў таму ў сталіцы Беларусі таксама праходзіла свята (якое супала з праваслаўнай Сёмухай) з удзелам музыкаў. Арганізатарамі выступілі бровар"Аліварыя» і гарадскія ўлады. Кароткая навальніца ў раёне Нямігі спыніла «свята піва». Апошнім паспеў перад трагедыяй выступіць расійскі Ёсць відавочная розніца паміж той трагедыяй і трагедыяй у Дуйсбургу. Гарадская плошча каля былога чыгуначнага вакзала ў Дуйсбургу, дзе праходзіў канцэрт, у нармальных умовах можа ўмясціць 250 тысяч чалавек. У рэальнасці людзей было нашмат больш. Калі паліцыя, ратавальнікі і хуткая дапамога пачалі вывозіць пацярпелых і трупы, пераважная большасць удзельнікаў фэста нічога не заўважыла, і канцэрт працягваўся яшчэ шэсць гадзін. (Гэта нагадвае іншае надзвычайнае здарэнне ў Мінску, калі канцэрт з нагоды 3 Ліпеня працягваўся пасля таго, як выбухам пакета У абодвух выпадках загінулі юнакі і дзяўчыны. У абодвух выпадках арганізатары не задумвалі нічога благога. Фэст музыкі тэхна шмат гадоў правозіўся пад назвай Парад любові. Першы такі фэст прайшоў у Берліне ў 1989 пад дэвізам «Мір, радасць, бліны!» Заснавальнік Love Parade, вядомы як Доктар Мотэ, кажа, што канцэпцыя гэтага фэсту — супрацьпаставіць музыку і скокі «звадам і нянавісці ў нашым грамадстве».І што ж… Такія выпадкі не аднойчы здараліся, і, як гэта ні жахліва, будуць здарацца ў месцах масавага збору людзей. Гэта сведчыць пра тое, што людзі ў экстрэмальных сітуацыях часцяком пачынаюць кіравацца інстынктам. А ён можа быць і згубным. Зрэшты, вядома, што ў натоўпе цяжка заставацца чалавекам. У натоўпу свае законы. Зразумела, заўжды хочацца знайсці вінаватых у трагедыі. Але каго тут вінаваціць? Арганізатараў, паліцыю, улады? А можа, усю нашу цывілізацыю ды страту веры ў Бога? Прынамсі, заўжды варта памятаць, найперш, пра цану жыцця і смерці. А яшчэ размова пра нашу маральную адказнасць і пра тое, якія ўрокі мы выносім пасля кожнай такой трагедыі. Арганізатары Love Parade адразу заявілі, што гэта быў апошні фэст. Праводзіць падобныя святы ў будучыні было б здзекам над памяццю загінулых.У Беларусі трагедыю Як было напісана на эмблемах фэсту ў Дуйсбургу — «Dance or Die!» Скокі са смерцю працягваюцца. Падзяліцца навіной:
Віталь Тарас Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каго вінаваціць за Love Parade? Арганізатараў, паліцыю, улады? А можа, страту веры ў Бога? Піша Віталь Тарас. |
|