Ратавальнікі луналі над натоўпам
26.07.2010 11:44
—
Разное
|
У сталіцы адбыўся парад спецыяльнай тэхнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Па праспекце Незалежнасці ад цырка да плошчы Перамогі 25 ліпеня прайшлі калоны спецыяльнай тэхнікі. Акрамя сучаснай тэхнікі, у парадзе таксама ўдзельнічалі старадаўнія ўзоры сродкаў пажаратушэння — конна-бочачны ход з конямі і помпава-лінейны ход. Адразу пасля заканчэння парада ўся тэхніка размясцілася ўздоўж набярэжнай ракі Свіслач у парку імя Горкага і выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Асабліва ў дзяцей. Яны з вялікай ахвотай лазілі па вялікім і прыгожым ратавальным аўтамабілям, мералі пажарныя шлемы і фатаграфаваліся з сабакамі-ратавальнікамі. А самыя рашучыя нават маглі паспрабаваць збіць мяч з брандспойта. ![]() Пачалося свята ўрачыстым парадам. ![]() ![]() ![]() У парадзе ўдзельнічалі і прадстаўнікі ратавальных службаў мінулых стагоддзяў. ![]() ![]() ![]() Дзеці ахвотна карысталіся забаўкамі ратавальнікаў. ![]() Каб пасядзець за стырном пажарнай машыны трэба было адстаяць чаргу. ![]() ![]() ![]() Свята наведала і кіраўніцтва беларускага МНС. ![]() ![]() Ратавальнікі луналі над натоўпам. ![]() Кожны ахвотны мог ужыцца ў ролю змагара з пажарам. ![]() ![]() Асабліва спадабаліся дзецям сабакі-ратавальнікі. ![]() Дзень 25 ліпеня беларускія ратавальнікі абралі не выпадкова. Гісторыя прафесійнай пажарнай службы ў Беларусі пачынаецца з 25 ліпеня 1853 года, калі Мінскае губернскае праўленне і Мінская гарадская дума, разгледзеўшы пытанне «Аб стварэнні пажарнай часці ў г. Мінску», зацвердзілі каштарыс расходаў на ўтрыманне пажарнай часці ў складзе 51 чалавека. У гэты ж час былі арганізаваны пажарныя часці ў Віцебску, Магілёве і іншых беларускіх гарадах. Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія пажарнікі адзначылі сваё свята парадам у Мінску. |
|