На крок бліжэй да расійскага бунта
29.07.2010 14:57
—
Разное
|
«Не приведи Бог видеть русский бунт — бессмысленный и беспощадный» (А. Пушкін) Учорашнія фотаздымкі з маскоўскага прадмесця Хімкі ўражаюць. За адзін толькі мінулы тыдзень з Расіі прыйшлі навіны пра пагром маскоўскімі анархістамі хімкінскай адміністрацыі і атаку мясцовага насельніцтва на чачэнскую моладзь у дзіцячым лагеры на Кубані. Раней гэтым летам па расійскім інтэрнэце прагрымела гісторыя з так званымі Гэткая актыўная агрэсія ў рэшце рэшт так ці інакш азначае пратэст супраць укаранёных у сённяшняй Расіі парадкаў — карупцыі, беззаконня, узурпаванасці ўлады. Пратэст перастаў быць уласцівым адно толькі традыцыйнай палітычнай апазіцыі. Яўнымі апазіцыянерамі да ўлады пачалі сябе пазіцыянаваць вядомыя дзеячыЯк піша адзін пецярбуржскі аглядальнік, апазіцыйнасць увайшла ў Расіі ў моду. Але гледзячы на падзеі, не вельмі верыцца ў тое, што пратэст абмяжуецца толькі Рана ці позна гэта мусіла пачацца. Вялікая і непадкантрольная Расія — гэта не ўпарадкаваная напаўтаталітарная Беларусь, расійцы, якія «доўга запрагаюць, але хутка едуць», — гэта не памяркоўныя нардычныя беларусы.Адсутнасць свабоды слова і адносна дэмакратычных выбараў на любым узроўні паступова спараджаюць у Расіі шматкроць апісаны эфект катла з заваранай крышкай, які перад нашымі вачыма паціху пачынае трышчэць. Улады Расіі павінны, нарэшце, пачаць дзейнічаць у адпаведнасці з словамі прэзідэнта Мядзведзева і «мадэрнізаваць», як гэта цяпер эўфемічна называецца, «палітычную сістэму» краіны. У тым сэнсе, што «мадэрнізаваць» яе хаця б да ўзроўня ельцынскага часу.Іначай наступствы для Расіі і для ўсяго рэгіёна могуць быць непрадказальнымі. Падзяліцца навіной:
Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Расіі закіпаюць радыкальныя пратэстныя настроі, і гэта можа быць небяспечным для ўсяго рэгіёну
|
|