У выхадныя ў Беларусь вернецца гарачыня. 21.by

У выхадныя ў Беларусь вернецца гарачыня

30.07.2010 14:57 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота з Вікіпедыі

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 31 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па паўночным захадзе месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы, паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 10—17°С,

днём 25—32°С.

У Мінску 31 ліпеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы, паўднёва-ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 15—17°C,

днём 28—30°C.

У наступныя двое сутак, 1—2 жніўня, сіноптыкі прагназуюць па краіне пераменную воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 13—20°С, днём 28—34°С, па паўднёвым усходзе месцамі да 35°С.

У Мінску 1 жніўня пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўднёвай чвэрці 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16—18°C,

днём 30—32°C.
Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прагноз надвор’я на 31 ліпеня — 2 жніўня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика