Рада інтэлігенцыі з удзелам генерала вызначыла нам лідэраў
05.08.2010 02:13
—
Разное
|
Гэта было б смешна, калі б не выглядала так цынічна. Рада інтэлігенцыі вызначыла спіс прэтэндэнтаў на званне адзінага. У ім ёсць Калякін — які хіба і кандыдатуры не вылучаў, бо цвяроза ацэньвае шанцы на сваё абранне лідэрам апазіцыі. Але ў ім няма Мілінкевіча. «Не вошли в пятерку избранных тот же Александр Ярошук, Александр Милинкевич, но голосование было честным, объективным, незаангажированным», — растлумачыў дырэктар Колас. Карацей, няма, бо не пасуе. Ну так: Калякін, які прапаноўваў Абхазію прызнаць і ўвядзенне адзінай валюты з Расіяй узважваў, дадзеным сцэнарыстам, рэжысёрам і касцюмерам пасуе. А Мілінкевіч — не.І пляваць на сацыёлагаў, якія даюць Мілінкевічу найбольшы рэйтынг. Ці ж павінна інтэлігенцыя аглядвацца на народ ці тым больш на буржуазную навуку сацыялогію? Місія інтэлігенцыі — у тым, каб народ з сацыёлагамі ў купе весці наперад. Вы там што, бля, а?Можна Пра якога «адзінага кандыдата» можа гаворка ў такой сітуацыі? Нашто тут аўтарытэт інтэлігенцыі? Я бачу фундаментальную памылку ў тым, што многія на пустым месцы вазамнілі сябе «публічнымі палітыкамі», хоць ніякай «публічнай палітыкай» пры гэтым рэжыме і не пахне. Механіка палітычнага іншая ў сённяшняй Беларусі. І гэта суцяшае: у прынцыпе, хохмы кшталту рашэння Рады інтэлігенцыі — гэта праблема, выкліканая заганным механізмам, а не заганнай мараллю. Падзяліцца навіной:
Андрэй Дынько Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хохмы кшталту гэтага рашэння выкліканы заганным механізмам, а не заганнай мараллю. Піша Андрэй Дынько.
|
|