Спякота вяртаецца
12.08.2010
—
Разное
|
У бліжэйшыя суткі, 13 жніўня, у цэлым па Беларусі будзе пераменная воблачнасць.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, ад 3 да 8 метраў за секунду, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 метраў за секунду. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 16–22 градусы, днём яна павысіцца да 30–34 градусаў, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 35–37 градусаў. Адпаведнае папярэджанне Рэспубліканскі гідраметэацэнтр перадаў ва ўсе рэгіёны краіны. 13–15 жніўня ў паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі чакаецца надзвычайная пажарная небяспека. У наступныя дні, 14–15 жніўня, у Беларусі захаваецца вельмі гарачае надвор’е. Крынiца: БЕЛТА
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, |
|