Уваход у лясы забаронены ва ўсёй Беларусі
15.08.2010 19:09
—
Разное
|
За 14 жніўня, у Беларусі ліквідаваны 26 пажараў, у тым ліку чатыры лясныя і дзевяць — на тарфяніках, паведамілі ў МНС Беларусі. У астатніх выпадках пажарныя выязджалі на тушэнне травы і хмызоў. 15 жніўня на тэрыторыі краіны зафіксаваны восем лясных пажараў. Асаблівп вялікі пажар здарыўся ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Першапачаткова плошча ляснога пажару тут складала восем гектараў. Тым часам надзвычайная пажарная небяспека ў сувязі з сухім і спякотным надвор"ем у Беларусі захаваецца найбліжэйшымі днямі, 16 і 17 жніўня. Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, днём 16 жніўня максімальная тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі краіны дасягне плюс 35—39 градусаў. Асабліва пажаранебяспечная сітуацыя захоўваецца ва ўсходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Праз гэта МНС забараніла заезд у лясы ва ўсёй краіне. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 14 жніўня, у Беларусі ліквідаваны 26 пажараў, у тым ліку чатыры лясныя і дзевяць — на тарфяніках, паведамілі ў МНС Беларусі. У астатніх выпадках пажарныя выязджалі...
|
|