Доўгачаканая прахалода. 21.by

Доўгачаканая прахалода

18.08.2010 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 19 жніўня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.Днём па поўначы месцамі моцныя дажджы. Раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходні 5—10 м/с, днём месцамі парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 11—17°С, днём 17—22°С, па поўдні Брэсцкай і Гродзенскай абласцей да 24°С.


У Мінску 19 жніўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніца. Вецер заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 12—14°С, днём 19—21°С.

На 20 жніўня сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні 5—10 м/с, у асобных раёнах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—14°С, днём 15—22°С, па паўднёвым захадзе да 24°С.

21 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходняй чвэрці 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 7—13°С, днём 18—24°С.

У Мінску 20 жніўня прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніца. Вецер заходні, паўночна-заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 11—13°С, днём 17—19°С.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 19 жніўня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, а днём на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика