Магазін «Савецкі», кілбаса «Калядная»
18.08.2010 15:11
—
Разное
|
Беларускі бізнес не саромеецца эксплуатаваць настальгію па савецкім мінулым. Аднак маркетолагі перасцерагаюць — засталося нядоўга.
Гарэлка «СССР», майкі з савецкім гербам, марожанае «28 капеек», вагон-рэстаран у цягніку Гродна-Масква, аформлены ў стылі савецкай эпохі — усё гэта не бянтэжыць беларусаў. Прынамсі, большасць з іх. Частка грамадства выступае катэгарычна супраць ўжывання савецкай сімволікі дзе б там ні было, нагадваючы пра сталінскія рэпрэсіі і паднявольны стан Беларусі ў складзе бальшавіцкай імперыі. Пры гэтым у прыклад ставяцца гучаць суседнія краіны, дзе савецкія сімвалы забароненыя на афіцыйным узроўні. Тым не менш, у Беларусі дагэтуль не лічыцца заганным выкарыстоўваць настальгію па нядаўнім мінулым, а некаторыя прадпрымальныя людзі робяць на гэтым нішавы бізнес. Наколькі ён перспектыўны і ці варта нам баяцца «саветызацыі» — на гэтыя пытанні адказваюць кіраўнік партала Marketing.by Сяргей Скараход і філосаф Валянцін Акудовіч. За прыклад мы ўзялі сталічны магазін «Савецкі» — нядаўна створаную сетку крамаў мясной кулінарыі. «Савецкі», бо якасна і танна Магазін «Савецкі» з’явіўся ў Мінску паўгода таму. Гэта сетка мясных крамаў, якая належыць ТАА «Савецкі век». Пакуль у сталіцы працуе чатыры гандлёвыя кропкі, якія прадаюць уласную прадукцыю. Чаму «Савецкі»? Дырэктар прадпрыемства Дзмітры Свірыдаў тлумачыць: «Мы спрабуем рабіць прадукцыю, якую многія памятаюць з тых недалёкіх часоў. Пры гэтым робім акцэнт на высокую якасць і прывабную для пакупнікоў цану». Дзмітры Віталевіч прызнаецца, што назва крамаў пакуль не асабліва спрыяе бізнесу. Але ж і на рынку яны ўсяго паўгода. Аднак пэўная база сталых пакупнікоў ўжо сабралася. Пры бліжэйшым разглядзе апынулася, што савецкая ў тых крамах хіба толькі назва. Асартымент і сапраўды неблагі, у інтэр’еры і абсталяванні і намёку няма на стылізацыю пад чырвонае мінулае. Пра тое, што гэта ўсяго толькі бізнес, гавораць назвы кілбасаў — «Святочная», «Калядная», «Элітная». «Стары пакупнік адыходзіць» Кіраўнік партала «У беларусаў няма такой варожасці да савецкага» «Беларусам цяжка навязаць адназначна негатыўнае стаўленне да ўсяго савецкага. БССР была адна з самых заможных краін у Саюзе, само існаванне пад Масквой дагэтуль не ўспрымаецца большасцю, як акупацыя. У адрозненне ад прыбалтыйскіх краінаў, дзе савецкую сімволіку забаранілі», — кажа філосаф Валянцін Акудовіч. Але ў пытаннях гандлю ў дадзеным выпадку маркетолагаў можа чакаць непрыемны сюрпрыз. «Што-што, а савецкі гандаль — сапраўдная чорная пляма на светлым тле ўспамінаў пра нядаўняе мінулае. Ні вопраткі якаснай, ні абутку. Пастаянныя чэргі, а на астачу — дэфіцыт». Філосаф заклікае залішне не пераймацца з той нагоды, што хтосьці носіць майку з савецкім гербам, ці набывае гарэлку «СССР». «Гэта толькі мода, і натуральна, што на гэтым нехта спрабуе зарабіць». Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі бізнес не саромеецца эксплуатаваць настальгію па савецкім мінулым. Аднак маркетолагі перасцерагаюць — засталося нядоўга.
|
|