Аўкцыённы дом Sotheby's будзе прадаваць рэдкую агародніну
20.08.2010 16:54
—
Разное
|
Славуты аўкцыённы дом Sotheby’s, які прадае з малатка творы мастацтва, пачынае гандляваць агароднінай. Першыя таргі пад назвай «Мастацтва фермерства» адбудуцца 23 верасня ў На аўкцыён будуць выстаўлены не звычайныя плады палёў, а вельмі рэдкія віды, так званыя вінтажныя сарты, якія цяпер ужо не вырошчваюцца. Напрыклад, «турэцкі аранжавы» баклажан, гарбуз сорту «лэдзі Гадзіва», «ружовы банан». Гэтая і іншая агародніна будуць прадавацца па стартавай цане $1 тыс. за скрыню. Як растлумачыў прадстаўнік Sotheby’s, гэта не новая галіна бізнесу дома, а дабрачынная акцыя, накіраваная на стымуляванне амерыканскіх аграрных вытворцаў. Адзін з фермераў, які вырошчвае агародніну для аўкцыёну Sotheby’s, сцвярджае, што плады можна параўнаць з прадметам мастацтва, бо яны, як і палатно, могуць мець высакароднае паходжанне.-0- Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Славуты аўкцыённы дом Sotheby’s, які прадае з малатка творы мастацтва, пачынае гандляваць агароднінай. Першыя таргі пад назвай «Мастацтва фермерства»...
|
|