Лета яшчэ падорыць беларусам некалькі цёплых дзён. 21.by

Лета яшчэ падорыць беларусам некалькі цёплых дзён

20.08.2010 14:51 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У гэтыя выхадныя дні надвор’е ў Беларусі палепшыцца, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

У суботу, 21 жніўня, на тэрыторыю краіны распаўсюдзіць свой уплыў вобласць павышанага атмасфернага ціску. Гэтай ноччу ў асноўным ападкаў не чакаецца. Заўтра днём толькі ў паўночных раёнах месцамі пройдуць кароткачасовыя даджды. Ноччу і раніцай у нізінах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7–13 градусаў цяпла, днём паветра прагрэецца да плюс 19–25 градусаў.

Пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, 22 жніўня месцамі, у асноўным па поўначы Беларусі, пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніцы. Пад раніцу зноў месцамі згусціцца туман. Тэмпература паветра ў ноч на нядзелю складзе плюс 9–15 градусаў. Днём пры паступленні цёплых паветраных мас з Міжземнамор’я слупок тэрмометра дасягне адзнакі плюс 22–29 градусаў.

Цёплым абяцае быць надвор’е і ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак месцамі па тэрыторыі краіны, а ў аўторак пераважна па паўночна-заходняй палове Беларусі чакаюцца навальнічныя дажджы. Пры гэтым тэмпература паветра ноччу чакаецца ад 11 да 17 градусаў, днём — ад плюс 22 градусаў па поўначы да 32 градусаў цяпла па поўдні Беларусі. Аднак такое пацяпленне будзе непрацяглым. Па сутнасці гэта будуць апошнія цёплыя дні адыходзячага лета, падкрэсліла Вольга Фядотава.

У сераду, 25 жніўня, атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, пачне адцясняць цёплыя паветраныя патокі на ўсход. На большай частцы Беларусі чакаюцца навальнічныя дажджы, месцамі моцныя. Пры навальніцах прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру. Дзённая тэмпература ў сераду будзе вагацца ад плюс 16–18 градусаў па паўночным захадзе да плюс 28–30 градусаў па паўднёвым усходзе Беларусі.

У другой палове тыдня ў Беларусі зноў прыкметна пахаладнее.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя выхадныя дні надвор’е ў Беларусі палепшыцца, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. У суботу, 21...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика