У Літве кліенты рэстаранаў змогуць браць крэдыт, каб расплаціцца па рахунку. 21.by

У Літве кліенты рэстаранаў змогуць браць крэдыт, каб расплаціцца па рахунку

23.08.2010 14:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Неплацежаздольныя кліенты рэстаранаў у Літве для аплаты рахунку змогуць узяць так званы хуткі крэдыт на месцы.

«Гэтая форма прадстаўлення крэдыту зручная ўсім: і нам як крэдытнай установе, і рэстаранам, і кліентам», — заявіў Гедымінас Вялічка, гендырэктар кампаніі SMScredit.lt, якая прапанавала навінку. Для атрымання «рэстараннага крэдыту» трэба запоўніць спецыяльны бланк і з пасведчаннем асобы ўручыць афіцыянту. Далей кансультант крэдытнай кампаніі пераправерыць асабістыя дадзеныя чалавека, і калі ўсё дакладна, грошы адразу паступяць на банкаўскі рахунак кліента.

Новая паслуга даецца ў сетках найбольш папулярных кавярняў і рэстаранаў у дзесяці гарадах краіны. Пазычыць такім чынам без закладу можна ад 5 літаў (1,5 еўра) да 1 тысячы літаў (290 еўра). Найбольш папулярны хуткі крэдыт, які таксама можна ўзяць з дапамогай інтэрнэту, тэлефоннага званка, паведамлення з мабільнага тэлефона, — 500 літаў (145 еўра). Такую суму замаўляюць 80% кліентаў.

Падзяліцца навіной: 
gazeta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неплацежаздольныя кліенты рэстаранаў у Літве для аплаты рахунку змогуць узяць так званы хуткі крэдыт на месцы. «Гэтая форма прадстаўлення крэдыту зручная ўсім: і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика