Рэч Паспалітая Беларуская, альбо пра рэінкарнацыю традыцый
27.08.2010 13:40
—
Разное
|
Пасьля летніх вакацый пабачыў сьвет чарговы нумар «Беларуса на чужыне». Так, менавіта гэтае імя, у гонар выдаванага ў 1947-1950 гг. часопіса, мы надалі беларускаму інфармацыйнаму бюлетэню ў Вялікай Брытаніі, дзеля сымбалічнага працяненьня традыцый беларускага эмігранцкага выдаўніцтва. БнЧ цяпер выходзіць у выглядзе электроннай рассылкі, у pdf і на паперы. З канца 2009 года выйшла ўжо восем нумароў, хутка наш адноўлены БнЧ будзе сьвяткаваць першую гадавіну. Архіў старых нумароў можна знайсьці на інфармацыйным блёгу
* * * Што падабаецца ў брытанцах і чаго так моцна бракуе нам — гэта той самай славутай традыцыйнасьці, гэтай пераемнасьці з сваім уласным мінулым. Так, у гэтым сэнсе нашыя краіны мелі цалкам супрацьлеглы лёс: Беларусь (якая 150 гадоў таму нават не называлася Беларусьсю) на працягу апошніх чатырохсот гадоў была месцам пастаянных войнаў, нашэсьцяў чужынцаў і акупацый, у той час, як Ангельшчыну бот чужаземнага захопніка апошні раз таптаў бадай што ў XI стагодзьдзі. Брытанцам куды прасьцей было захаваць парадак, пры якім людзі стагодзьдзямі валодаюць маёмасьцю, пры якім лад жыцьця мог заставацца нязьмененым на працягу доўгіх гадоў. Пераемнасьць інстытутаў, парадкаў, завядзёнак, у выніку чаго дагэтуль існуюць і дзейнічаюць, напрыклад, спэцыфічныя правілы ўзаемадачыненьняў паміж каралевай і лёнданскім city (каралева ня мае права ўяжджаць на тэрыторыю city без дазвола тамтэйшага Беларусі непапраўна складаней з гэтым, бо мала таго, што ўласныя традыцыі і інстытуты былі пашкоджаныя за сто гадоў расейскага панаваньня і вынішчаныя ў выніку савецкай акупацыі і Другой усясьветнай вайны. Для Беларусі так і не зразумела, якія традыцыі аднаўляць. Беларускія вобласьці на сёньняшні дзень амаль пагалоўна маюць гербы колішніх расейскіх губэрняў, а не вайводзтваў ВКЛ, менскія ўлады хочуць пусьціць на вуліцы «гарадавых». «Сувораўскія вучэльні»,Між іншым, дзеля справядлівасьці, на Заходняй Беларусі многія шляхецкія сем’і валодалі сваімі маёнткамі да самага верасьня 1939 года. Нішто не перашкаджае ў нейкай форме вярнуць нямалую частку беларускіх замкаў і сядзібаў іх спрадвечным законным уладарам. Таму мяне асабіста вельмі радуюць такія «рэінкарнацыі», як Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, як аднаўленьне Лаўрышаўскага манастыра, як «Наша Ніва», у рэшце рэшт. Дасьць бог, убачым і той час, калі беларускі парлямэнт будзе нарэшце называцца Соймам, а замест нягеглых «вобласьцяў» беларускія правінцыі (дарэчы, ці вы ўжо азнаёміліся зь цікавым Падзяліцца навіной:
Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нам варта павучыцца ў брытанцаў павазе і ўвазе да традыцыяў, да часам дробязяў, якія часьцяком маюць выключна сымбалічны і цырыманіяльны зьмест, але як нішто іншае...
|
|