«У беларусаў існуе калектыўны інстынкт страху»
27.08.2010 12:04
—
Разное
|
Кіраўнік зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна»,
СН: Мне было цікава даведацца, што вы нарадзіліся ў Расеі, у Карэліі. Напэўна, за гэтым стаіць пэўная сямейная гісторыя… Бяляцкі: Напэўна, за лёсам маёй сям’і можна прасачыць лёс цэлага пакалення беларусаў, якія вымушаныя былі ад’язджаць з Беларусі па тых ці іншых прычынах. Сям’я майго бацькі ў 1940 годзе выехала з Рагачоўскага раёну на забраныя Савецкім Саюзам у Фінляндыі карэльскія землі, выехалі, уцякаючы ад калгасаў і калектывізацыі. Тады ў Беларусі не было чаго есьці і дзеці проста пухлі ад голаду. Як распавядаў мой бацька, яны апынуліся ў Карэліі ў такім перадкалгасным раі, іх рассялілі па хутарах карэлаў, якія так хутка ўцякалі ад СССР, што пакінулі ўсё, што было ў хаце. Але нягледзячы на тое, што бацька больш за 20 гадоў жыў у Карэліі, ён і ягоныя сёстры і браты заўсёды марылі вярнуцца ў Беларусь. У СН: У Бяляцкі: Я дастаткова рана пачаў ставіцца крытычна да савецкай рэчаіснасці. Гэта ішло паступова, пачынаючы ад пытанняў, звязаных з мовай і культурай. Яшчэ ў школе я захапіўся беларускай літаратурай, потым паступіў на гомельскі філфак і сутыкнуўся з рэзкім абмежаваннем ужывання мовы, з палітыкай дэбеларусізацыі, якая праводзілася тады (ды й праводзіцца і цяпер). Быў унутраны пратэст, спачатку індывідуальны. Калі ў 1981 годзе я пачаў першым на факультэце паўсюль размаўляць Натуральна, што моцны ўплыў на нас аказвалі менскія адраджэнцы, калі я пазнаёміўся з Вінцуком Вячоркам, Ірынай Вячоркай, Сяржуком Калі я ўвосень 1986 года прыйшоў з войска, то ідэя стварэння аб’яднання літаратараў ужо лунала ў паветры. За некалькі месяцаў да нас далучылася каля 60 чалавек, практычна ўся найбольш актыўная пішучая моладзь. Мы напісалі маніфест, у якім абвясцілі, што будзем займацца літаратурай, і будзем рабіць гэта прынцыпова, не паддаючыся на тыя «прыкарытныя» выгоды, якія выдзялялі беларускім пісьменнікам савецкія ўлады ўзамен за лаяльнасць. Вядома, маніфест гэты меў эфект бомбы, што разарвалася. «Тутэйшыя» бралі актыўны ўдзел у агульных акцыях, якія тады ладзіліся «нефармальнымі» беларускімі суполкамі: гэта і першыя мітынгі ў Беларусі ў 1987 годзе, гэта і Дзяды 1988 года. Мы былі адны з ініцыятараў аб’яднання беларускай моладзі, якое адбылося ў 1987 годзе на Першым вальным Сойме Канфедэрацыі беларускіх суполак, а затым аднымі з ініцыятараў стварэння БНФ — першага шырокага легальнага дэмакратычнага руху ў савецкай Беларусі, які вельмі шмат зрабіў для незалежнасці Беларусі. «Кожнага з нас спрабавала вербаваць КДБ»СН: Вы разумелі, што за вашай дзейнасцю пільна сочаць адпаведныя органы? Як вы да гэтага ставіліся тады, у пачатку Бяляцкі: Наш асяродак быў падзелены на два колы — больш вузкае, нелегальнае, і больш шырокае, адкрытае для ўсіх. Першае, гэта група «Адраджэньне», у якую ўваходзіла не больш за 15 асобаў у розныя часы. Сяргей Дубавец, Алесь Суша, Сяржук Распрацоўка планаў нашых дзеянняў (а гэта развіццё моладзевага дэмакратычнага руху, выпуск нелегальнай друкаванай прадукцыі, мы выдавалі часопіс «Бурачок», пракламацыі, улёткі) адбывалася з прыёмамі сур’ёзнай канспірацыі. Але патрапіць у гэтую групу было зусім не проста, адбор туды з больш шырокага кола ішоў вельмі ўважліва і не спяшаючыся. Напрыклад, пасля майго знаёмства з менскімі хлопцамі мне прапанавалі ўступіць у гэтую групу толькі праз паўтары гады. Першая палова Зразумела, што была інфільтрацыя ў тое больш шырокае, «легальнае» кола людзьмі, якія працавалі на КДБ. Дастаткова сказаць, што сярод заснавальнікаў «Тутэйшых» ужо на першым пасяджэнні быў адзін паэт, які напачатку Фактычна органы «пераціралі» кожную творчую асобу, усе мае знаёмыя, з кім я маю шчырыя кантакты, гаварылі, што да кожнага з іх падыходзілі супрацоўнікі КДБ і спрабавалі вербаваць. Падыходзілі да мяне таксама, калі я ўжо быў старшынёй «Тутэйшых». Але нашы спатканні скончыліся пасля першага разу, бо я адмовіўся працягваць нейкія кантакты, хаця мне абяцалі СН: З 1992 па 1996 год вы былі дэпутатам Мінскага гарсавета, таксама ў Бяляцкі: У пачатку Але, на жаль, гэтым усё не скончылася — з’явіліся першыя палітзняволеныя. Нагадаю, ад 1988 года, калі былі разагнаныя Дзяды, у Беларусі да 1996 года не разганяліся вулічныя дэманстрацыі. Таму ў грамадстве быў пэўны шок, мы адвыклі ад таго, што такое можа адбывацца. Таму не дзіва, што ўзнікла наша праваабарончая арганізацыя СН: Ці адрозніваюцца беларусы Бяляцкі: Відаць, сапраўды большасць беларусаў даволі пасіўна і асцярожна ставяцца да абароны сваіх грамадскіх і палітычных правоў. Гэта ў крыві з сталінскіх часоў — боязь і недавер да грамадскай дзейнасці, бо існуе разуменне, што ты заўсёды можаш пацярпець за гэта. СН: А як вы ставіцеся да наступнай вечнай дылемы: адны кажуць, што спачатку трэба падняць эканоміку, народзіцца сярэдні клас, і ён ужо пачне думаць пра правы і свабоды. Іншыя ж кажуць, што тут няма такой марксісцкай залежнасці ад эканомікі, маўляў, расце і багацее Кітай, але правоў там больш не становіцца, а ў багатых арабскіх краінах няма і мовы пра дэмакратыю? Бяляцкі: Натуральна, я шмат разоў думаў пра гэта. Усё ж такі сапраўды, калі грамадства больш заможнае, яно больш мабільнае, гэта дае больш магчымасцяў для спазнання свету, сацыяльнага і грамадскага прагрэсу. Хаця я згодны, што гэта не паўсюль так, і часам тут перашкаджаюць нацыянальныя традыцыі. Але ў нас, у Беларусі, традыцыі змагання за свабоду і дэмакратыю маюць вельмі моцныя гістарычныя карані. Залаты век, апошняя траціна XVIII стагоддзя, калі ў нас буялі розныя філасофскія школы, калі мысляры развівалі паняцце правоў чалавека, якое ўпершыню загучала тады на нашых землях, мелі доступ да ўлады і займаліся пераўтварэннямі ў эканоміцы і адукацыі. Яны ў тыя часы ўжо рыхтавалі адмену прыгону, і сам Ж.-Ж. Русо збіраўся пераехаць жыць у Беларусь. Гэта быў вельмі цікавы час, які скончыўся з падзеламі Рэчы Паспалітай і акупацыяй Беларусі дэспатычнай Расейскай імперыяй. «Часам можна пачуць: «ды кіньцеся вы, займаецеся абы чым. Абы вайны не было»СН: Пасля змены рэжыму наўрад ці ў беларускіх праваабаронцаў адразу знікне праца? Бяляцкі: Грамадства не мяняецца так хутка. Змена любой улады не прыводзіць да структурных зменаў у галовах, яны не праходзяць за адзін год. Мы яшчэ доўга мусім працаваць над асветаю нашага грамадства, каб людзі разумелі, што такое правы чалавека… СН: Ну вось жыве звычайны беларус, які ходзіць на працу на завод ці ў офіс. Ён усім у прынцыпе задаволены і ні ў чым не бачыць парушэння сваіх свабод. Як яму даказаць, што ён жыве ў неправавой дзяржаве і што ён павінен выступіць у абарону сваіх правоў? Бяляцкі: Сапраўды, дастаткова часта можна пачуць: «ды кіньцеся вы, займаецеся абы чым. Абы вайны не было». Альбо — «пры Сталіне было лепш, бо быў парадак». Гэта кажуць людзі, выхаваныя ў таталітарнай сістэме, якія не разумеюць, што такое правы чалавека. Наўрад ці ёсць магчымасць ім нешта патлумачыць, яны ўжо сфармаваныя, і такімі застануцца. Але людзі вельмі часта мяняюцца, калі сустракаюцца з несправядлівасцю, што датычыць менавіта іх. Вось тады змены адбываюцца вельмі хутка. І калі раптам яны трапляюць за краты ці сустракаюцца з бязлітаснай усемагутнасцю дзяржавы, тады яны пачынаюць гаварыць пра правы чалавека, звяртаюцца ў праваабарончыя арганізацыі. Але калі чалавека гэта не датычыць, то ён часта і не жадае расплюшчыць вочы, паглядзець, што робіцца навокал. Бо ёсць калектыўны інстынкт страху, закладзены яшчэ ў сталінскія часы — не ўлазіць, не вытыркацца, не фігураваць. І адна з нашых задачаў у працы з грамадствам — пераламаць гэты страх, каб чалавек адчуваў сябе больш годным і вартым павагі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік зачыненага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі распавёў аб гістарычных каранях змагання беларусаў за свабоду, як яго спрабавалі вербаваць...
|
|