«Корреспондент»: У Беларусі весці бізнес прасцей, чым у Польшчы ды Іспаніі
29.08.2010 20:00
—
Разное
|
Украінскі ўплывовы часопіс зрабіў тэмай нумару «беларускі эканамічны цуд». Чарговы выпуск украінскага часопіса «Корреспондент» — У артыкуле «Беларускі цуд», які ў часопісе займае чатыры старонкі, у якасці прыкладу паспяховага вядзення бізнесу ў Беларусі прыводзіцца досвед банкіра Лявона Ханікяна. Намеснік старшыні праўлення Беларускага банка малога бізнесу (ББМБ) некалькі гадоў займаўся бізнесам ва Украіне, а пасля перабраўся ў Беларусь. Па яго словах, хоць банк і выйшаў на беларускі рынак адначасова з надыходам сусветнага фінансавага крызісу восенню 2008 года, прыбытковым ён стаў ужо менш чым праз год. «І ўсё дзякуючы ліберальным рэформам, якія ў Беларусі праводзяць на працягу апошніх трох гадоў». Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў на старонках «Корреспондента» расказвае пра праведзеныя і запланаваныя ў краіне рэформы. «Мы ўзялі інтэрв"ю ў Міністра эканомікі Беларусі. Дык вось, у яго нават офіс падобны на заходнюю кампанію. У нашых жа міністраў — дываны і залатыя попельніца»,— не стамляюцца здзіўляцца вестэрнізацыі беларускай эканомікі ўкраінскія журналісты. Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украінскі ўплывовы часопіс зрабіў тэмай нумару «беларускі эканамічны цуд».
|
|