Андрэй Саннікаў: Мая задача на выбарах — змена ўлады ў Беларусі
30.08.2010 16:57
—
Разное
|
«Па сутнасці, мы не бяром удзел у выбарах. Мы праводзім дзеянні, скіраваныя на перамену сітуацыі ў Беларусі», — кажа палітык. «Па сутнасці, мы не бяром удзел у выбарах. У Беларусі няма выбарчых кампаній, якія мы бачым у нашых суседзяў, калі прэзідэнты мяняюцца, а грамадства рухаецца наперад. Нягледзячы на гэта, мы праводзім дзеянні, скіраваныя на перамену сітуацыі ў Беларусі», — сказаў палітык. Сённяшні перыяд Саннікаў лічыць «вельмі небяспечным для краіны». «Калі не будзе перамен, нават страшна падумаць, што адбудзецца з Беларуссю», — заявіў ён. Апазіцыі, на яго думку, варта адысці ад стэрэатыпаў. «Казаць пра тое, што ў нас ёсць нейкія апаненты, апрача Лукашэнкі, проста недарэчна. Трэба сканцэнтравацца на тым, як наблізіць перамены. Яны магчымыя, рэальныя і могуць адбыцца на працягу бліжэйшага паўгода», — упэўнены Саннікаў. Ён перакананы, што на маючых адбыцца выбарах праціўнік Лукашэнкі зможа перамагчы. «Сітуацыя для Беларусі зараз унікальная: найглыбейшы эканамічны крызіс, адсутнасць ва ўлады вырашэння звязаных з ім праблем. Рознагалоссі ва ўрадзе, кіраўніцтве толькі падкрэсліваюць, які глыбокі гэты крызіс.Да таго ж змянілася роля Расіі, не заўважаць якую і не выкарыстаць для змянення сітуацыі нельга», — мяркуе палітык. Паводле слоў Саннікава, яго прэзідэнцкая стратэгія заснавана на «арыентацыі на Еўрасаюз, членства ў ім, а таксама стратэгічнае партнёрства з Расіяй». Менавіта ў адстойванні такой пазіцыі палітык бачыць «залог і формулу поспеху». «Іншыя прэтэндэнты кажуць, што з Расіяй немагчыма дамаўляцца, што трэба змагацца і з нейкім пракрамлёўскім кандыдатам. Зараз іншая сітуацыя, іншая дынаміка яе развіцця. Трэба гэтую дынаміку заўважаць, аналізаваць і ў адпаведнасці з ёй дзейнічаць», — упэўнены Саннікаў. Сёння, зазначыў ён, «Расія змяніла сваю пазіцыю». «Яна пасылае сігналы: мы з Лукашэнкам не будзем мець справу, будзем мець справу з новым кіраўніцтвам Беларусі.На мой погляд, усё пра гэта гаворыць. Ад нас, ад народа Беларусі, залежыць, якім будзе гэтае кіраўніцтва», — заявіў прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Па сутнасці, мы не бяром удзел у выбарах. Мы праводзім дзеянні, скіраваныя на перамену сітуацыі ў Беларусі", — кажа палітык.
|
|