«Алег быў маім сябрам і настаўнікам»
04.09.2010 19:09
—
Разное
|
Пра Алега Бябеніна ўзгадвае рэдактарка сайту «Хартыя-97» Наталля Радзіна. Алег Бябенін быў для мяне не толькі калегам і сябрам, але і настаўнікам. Калі я 17-гадовай дзяўчынкай прыйшла ў «Імя», Алег быў намеснікам галоўнага рэдактара. Ён ставіўся да мяне з выключным цярпеннем і павагай, чаго часта не хапае масцітым журналістам, якія вучаць пачаткоўцаў. Мы сябравалі 14 год. І заўсёды ў самыя страшныя і цяжкія моманты Алег быў побач, дапамагаў чым толькі мог. Гэта быў вельмі моцны чалавек, глыба. Які, здавалася, будзе побач усё жыццё. І цяпер проста не верыцца, што яго больш няма. І тым больш я ніколі і нізавошта не паверу, што гэта было смагубства. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра Алега Бябеніна ўзгадвае рэдактарка сайту «Хартыя-97» Наталля Радзіна.
|
|