Прагноз надвор'я на 7—9 верасня. 21.by

Прагноз надвор'я на 7—9 верасня

06.09.2010 13:41 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 7 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, без істотных ападкаў, толькі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–8°С, на паўднёвым захадзе да плюс 11°С, па поўначы на глебе месцамі слабыя замаразкі да 0 — мінус 1°С, днём плюс 13–19°С.

У Мінску 7 верасня воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер усходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–8°С, днём плюс 14–16°С.

У наступныя двое сутак, 8–9 верасня, па рэспубліцы чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–10°С, на глебе месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°С; днём плюс 13–20°С.

У Мінску 8 верасня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–8°С, днём плюс 16–18°С.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 7 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, без істотных ападкаў, толькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика