«Лад» пакажа гульні «Дынама» ў КХЛ ў жывым эфіры
06.09.2010 13:41
—
Разное
|
9 верасня ў вячэрнім эфіры тэлеканал «Лад» пачынае прамыя трансляцыі матчаў Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) з удзелам хакейнага клуба «Дынама» (Мінск), паведамляе Нагадаем, летась Белтэлерадыёкампанія і «Дынама» (Мінск) падпісалі партнёрскае пагадненне аб выхадзе ўсіх дамашніх матчаў клуба ў прамым эфіры. Як адзначыў галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Лад» Сяргей Кухто, «хакей цяпер вельмі папулярны ў нашай краіне, а ў далейшым цікавасць да яго будзе толькі расці, бо ў 2014 годзе нас чакае чэмпіянат свету». Паводле яго слоў, трансляцыі матчаў КХЛ у прамым эфіры будуць спрыяць папулярызацыі хакея сярод беларусаў і выхаванню новых балельшчыкаў гэтага віду спорту. Першы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ у прамым эфіры балельшчыкі змогуць убачыць 9 верасня ў 19.00. «Дынама» (Мінск) сустрэнецца з «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад). Падрабязную інфармацыю аб трансляцыі матчаў КХЛ можна знайсці на сайце тэлеканала www.lad.tvr.by. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 верасня ў вячэрнім эфіры тэлеканал «Лад» пачынае прамыя трансляцыі матчаў Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) з удзелам хакейнага клуба «Дынама» (Мінск),...
|
|