Якой можа быць Беларусь без Лукашэнкі
07.09.2010 01:11
—
Разное
|
Разважаць пра тое, якой будзе Беларусь пасля сканчэння сённяшняга рэжыму, — тэма дастаткова складаная. Што будзе з сябе ўяўляць «Беларусь без Лукашэнкі», будзе вельмі моцна залежаць ад таго, якім чынам, пры якіх абставінах і калі адбудзецца адыход А. Лукашэнкі ад улады (або прынамсі калі адбудзецца дэманапалізацыя ягонай улады), а таксама ад таго, якія захады беларуская аўтарытарная ўлада ажыццявіць у перыяд з сённяшняга дня да таго моманту. Тым не меней, шэраг рысаў той карціны можна вызначыць ужо цяпер і мець на ўвазе, думаючы пра будучыню. Найбольш блізкім узорам таго, што з сябе будзе ўяўляць Беларусь пасля трансфармацыі рэжыму, ёсць сучасная Украіна: вонкава адносна дэмакратычная еўрапейская краіна з адносна рынкавай эканомікай і — Меншыя памеры і блізкае суседства з Польшчай і Літвой могуць абумовіць больш шчыльныя сувязі з гэтымі краінамі, большыя магчымасці пераймаць заходнееўрапейскі досвед. — Ужо на сённяшні момант бачны патэнцыял для сур’ёзнага прагрэсу рынкавых рэформаў у Беларусі ў параўнанні з Украінай. Паводле вынікаў 2009 г. Беларусь перастала быць самай «эканамічна несвабоднай» краінай у Еўропе ў рэйтынгу «Heritage Foundation» і саступіла гэтае месца акурат Украіне. Ключавое пытанне — у рэфармаванні беларускай падатковай сістэмы. — Пэўная культурная і геапалітычная нявызначанасць і слабая нацыянальная свядомасць грамадства могуць пры пэўных умовах стварыць пагрозу незалежнасці, хаця такое развіццё падзеяў малаімавернае. (...) Кіроўная эліта сучаснай Беларусі мусіць усведамляць, што для паўнавартаснай эканамічнай трансфармацыі (неабходнасць якой, здаецца, гэтая эліта ўсведамляе), патрэбна трансфармацыя палітычная. Трансфармацыя неабходная як для захавання стабільнасці ў краіне, так і для нармалізацыі адносінаў з іншымі дзяржавамі. Цяпер дастаткова спрыяльны для рэжыму час для палітычнай трансфармацыі з гледзішча ўнутрыпалітычнай сітуацыі:апазіцыя мае найбольш слабы і раз’яднаны стан за ўвесь час з перавароту 1996 г., няма ніякіх унутрыпалітычных гульцоў, якія маглі б быць пагрозай уладзе. Тым не меней, пагаршэнне стасункаў афіцыйнага Мінску з Расіяй сведчыць пра тое, што такія гульцы, заангажаваныя Крамлём, могуць неўзабаве з’явіцца. З другога боку, існуе імавернасць, што палітычная дэмакратызацыя супадзе ў часе з рэзкім пагаршэннем узроўню жыцця ў краіне. Лічыцца, што сярод лукашэнкаўскай наменклатуры ёсць фракцыя прагматыкаў, патэнцыйна гатовых да трансфармацыі краіны дзеля захавання ўлады. Называюцца імёны В. Лукашэнкі ды ягонага атачэння — У. Макея, Н. Пяткевіч. Рэальная надзея Беларусі цяпер на гэтых людзей і на лёс, які мог бы прымусіць іх да гэтага.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паразважаў наконт таго, якой можа апынуцца Беларусь пасьля трансфармацыі сёньняшняга рэжыму альбо ягонага зрынаньня
|
|