Курсы беларускай народнай вышыўкі. 21.by

Курсы беларускай народнай вышыўкі

10.09.2010 13:41 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Майстар народнай творчасці Галіна Рудніцкая праводзіць чарговы набор на курсы беларускай народнай вышыўкі групы першага і другога года навучання.

Заняткі будуць ладзіцца ў памяшканні Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці (вул. Гікалы, 4), у двух кроках ад ст.м. «Плошча Я.Коласа».

Праграма курсаў разлічаная на 2 навучальныя гады (з кастрычніка па май). У першы год вывучаюцца больш распаўсюджаныя тэхнікі вышыўкі, у другі — больш рэдкія і складаныя.

Пры ахвоце падчас заняткаў можна атрымаць падрабязныя кансультацыі па шыцці і аздабленні беларускай традыцыйнай кашулі (як мужчынскай, так і жаночай), а таксама дапамогу пры падрыхтоўцы да ўступлення ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці.

У праграму курсаў уваходзіць навучанне наступным тэхнікам беларускай народнай вышыўкі:

1 год навучання: 1. Аздобныя швы 2. Набор (процяг, нацяг) 3. Роспіс 4. Лікавая гладзь 5. Крыжык 6. Мярэжкі 7. Краявыя швы

2 год навучання: 8. Злучальныя швы 9. Ажурнае шыццё па сетцы (сакаленне) 11. Маршчэнне 11. Вышыўка па зборках 12. Веткаўская вышыўка «белым па беламу» (спалучэнне вышыўкі лікавай гладдзю і шыцця па сетцы)

Дні правядзення заняткаў — панядзелак, аўторак, серада. Час вызначаецца дакладна на арганізацыйным сходзе па дамоўленасці навучэнцаў. Набіраюцца ранішняя, дзённая і вячэрняя групы. Колькасць навучэнцаў у групе ад 5 да 8 чалавек. Заняткі ладзяцца 1 раз на тыдзень, працягласць — 2 гадзіны 15 хвілін (3 акадэмічныя гадзіны). Аплата — 40 тыс. руб. у месяц. Пачатак заняткаў з 1 кастрычніка.

Кантактная інфармацыя:

Тэл.: +375 29 1711390 begin_of_the_skype_highlighting              +375 29 1711390      end_of_the_skype_highlighting

E-mail: zoraczka@tut.by

Падзяліцца навіной: 
www.community.livejournal.com/by_ethno

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навучанне беларускай народнай вышыўцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика