Каларадскі жук адсвяткаваў 150-годдзе. 21.by

Каларадскі жук адсвяткаваў 150-годдзе

14.09.2010 12:05 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Радзімай каларадскага жука з’яўляецца не штат Каларада, а Санорская заагеаграфічная падвобласць на паўночным усходзе Мексікі. У сярэдзіне ХІХ ст. пачалося паступовае пранікненне жука з Мексікі на поўнач.

Каларадскі жук, выгляд у профіль.

Першыя сур"ёзныя пашкоджанні бульбы каларадскім жуком былі адзначаныя ў 1855 г. у штаце Небраска, але сваю назву ён атрымаў пасля таго, як у 1859 г. з"явіўся на бульбяных палях штата Каларада. Нягледзячы на ўсе меры перасцярогі, новыя шкоднікі хутка распаўсюдзіліся па Паўночнай Амерыцы, а ў 1876-77 гг. з грузамі на параходзе пераплылі Атлантычны акіян і ўпершыню з"явіліся ў Еўропе, у ваколіцах Ляйпцыга.

Пасля гэтага каларадскага жука яшчэ некалькі разоў завозілі ў Еўропу, але яго ачагі своечасова знішчаліся, пакуль у 1918 г., падчас Першай сусветнай вайны, яму не ўдалося «замацавацца» ў раёне Бардо (Францыя). Адсюль жук пачаў пераможнае шэсце па краінах Еўропы, не патрапіўшы толькі ў Вялікабрытанію, дзе ён трапляецца, але досыць рэдка.

У канцы 1940-х жук дасягнуў межаў СССР. Першыя яго ачагі на тэрыторыі СССР былі знойдзеныя ў Львоўскай вобласці Украіны ў 1949 г.

Затым у 1953 г. ён з"явіўся адначасова ў Калінінградскай, Валынскай, Брэсцкай і Гарадзенскай абласцях.

Ці не з амерыканскімі дэсантамі ён сюды трапіў? : )

Падзяліцца навіной: 
Паводле Вікіпедыі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусь жук трапіў у 1953 г., у год смерці Сталіна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика