Святлана Калінкіна: Падрыхтоўка да закрыцця незалежных газет знаходзіцца ў актыўнай фазе. 21.by

Святлана Калінкіна: Падрыхтоўка да закрыцця незалежных газет знаходзіцца ў актыўнай фазе

16.09.2010 19:05 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шэф-рэдактарка газеты «Народная воля» каментуе чацвёртае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі.

«Не выключаю, што падрыхтоўка да закрыцця незалежных газет знаходзіцца ў актыўнай фазе. Каб усё выглядала абгрунтавана і важка, міністэрства выпісвае папярэджанні пачкамі па абсалютна бязглуздых прычынах, — каментуе Святлана Калінкіна чарговае папярэджанне «Народнай волі». — Газеце насамрэч усё адно — два папярэджанні, ці чатыры, бо ўжо пасля двух яе могуць зачыніць. Уладам жа потым будзе зручна заявіць: глядзіце — чатыры разы іх папярэджвалі за парушэнні, а яны ніяк не рэагуюць».

2 верасня Святлана Калінкіна ў сваім блогу напісала пра загад міністра Праляскоўскага, які, на яе думку, фактычна наблізіў Міністэрства інфармацыі да сілавых структураў. Шэф-рэдактарка мяркуе, што Праляскоўскі, як і большасць чыноўнікаў яго ўзроўню, такія эпітэты, як «новая спецслужба», успрымае хутчэй, як камплімент, чым абразу. Таму журналістка не схільная лічыць, што гэтае папярэджанне можа быць праявай крыўды на яе, ці тым больш помсты.

Падзяліцца навіной: 
СП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэф-рэдактарка газеты «Народная воля» каментуе чацвёртае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика