На. 21.by

На

16.09.2010 14:55 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 17 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–12°С,

днём 15–20°С, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях да 22°С.

У Мінску 17 верасня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–9°С,

днём 16–18°С.

***

18 верасня сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е, месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай па захадзе ў асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–11°С, днём 12–19°С.

19 верасня чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па Віцебскай вобласці месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, у паўночных раёнах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–9°С, на тарфяніках Палесся магчымы слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С; днём плюс 12–18°С, па паўднёвым усходзе да 20°С.

У Мінску 18 верасня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–8°С, днём 14–16°С.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 17 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика