У выхадныя чакаецца 12–18°С і кароткачасовыя дажджы
17.09.2010 13:45
—
Разное
|
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 18 верасня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей моцныя дажджы. Днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Раніцай па захадзе слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—13°С, днём 13—19°С.У Мінску 18 верасня воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу 8—10°С, днём 14—16°С.У наступныя двое сутак сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. 19 верасня ноччу ў краіне пераважна без ападкаў. Днём у асобных раёнах, у асноўным па поўначы, невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай па поўдні месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с, днём па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°С, у нізкіх месцах на глебе і на тарфяніках слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С; днём плюс 12—18°С.У Мінску 19 верасня чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°С, днём 14—16°С. 20 верасня ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі па захадзе кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-заходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°С, у нізкіх месцах на глебе і на тарфяніках слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С; днём плюс 13—19°С. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прагноз надвор'я на 18 -20 верасня.
|
|