Начальнік штаба Някляева працаваў на «Рэгіёны Украіны» і СПС
17.09.2010 15:08
—
Разное
|
У 2004-м лідар «Рэгіёнаў Украіны» прайграў прэзідэнцкія выбары, а СПС у 2003-м не адолела 5-працэнтны бар’ер.
Кіраўніком перадвыбарнага штаба Уладзіміра Някляева прызначаны Андрэй Дзмітрыеў. Вядома, што ён з’яўляецца міжнародным сакратаром Аб’яднанай грамадзянскай партыі і разам з Уладзімірам Някляевым стаяў ля вытокаў кампаніі «Гавары праўду». У часе затрыманняў і ператрусаў на офісе кампаніі 18 мая быў арыштаваны на трое сутак. Як На сёння Андрэй Дзмітрыеў з’яўляецца дырэктарам кансалтынгавай кампаніі «Інфа-Сталкінг», бізнес-трэнерам па тайм-менеджмэнту (займаецца правільнай арганізацыяй часу). Біяграфія дырэктара і трэнера выглядае наступным чынам: Ад лютага 2005 г. па цяперашні час — дырэктар і трэнер ТАА «Інфа-сталкінг» (непасрэднае кіраванне кампаніяй, правядзенне трэнінгаў па кіраванні працоўным часам, кіраванню часам з Outlook, дэлегаванні, арганізацыі і правядзенні перамоваў, кансультаванне, карпаратыўныя праекты па ўкараненні CRM, аптымізацыі правядзення нарад , пастаноўцы задач); Лістапад 2004 — трэнер і кансультант партыі «Рэгіёны Украіны», г. Кіеў; Верасень 2004 — трэнер кампаніі Цяньшы (тэма трэнінгаў — «Камунікацыя ў прамых продажах»); Ліпень — жнівень 2004 — трэнер у праекце IDEA і New Communication Club (серыя рэгіянальных семінараў на тэмы кіравання часам, арганізацыйнага будаўніцтва, камунікацыі і матывацыі); 2004 — люты 2005 — незалежны трэнер і кансультант у шэрагу праектаў па ўкараненню CRM-сістэмы і карпаратыўнага планавання; Чэрвень — снежань 2003 — кіраўнік рэкламнай кампаніі па Маскоўскай вобласці для палітычнай партыі «Саюз Правых Сіл»; Верасень 2002 — май 2003 — выкладчык рыторыкі ў ліцэі БДУ, г. Мінск; З лістапада 2001 — па люты 2005 — трэнер IDEA (International Debates Educational Association). Падзяліцца навіной:
СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2004-м лідар «Рэгіёнаў Украіны» прайграў прэзідэнцкія выбары, а СПС у 2003-м не адолела 5-працэнтны бар’ер. |
|