«Тролі» ў пагонах
19.09.2010 19:08
—
Разное
|
«Тролі» ў пагонах? Удзельнікаў форумаў папулярных грамадска-палітычных інтэрнэт-выданняў даўно не здзівіш навязлівай прысутнасцю ў дыскусіях каментатараў, якія пакідаюць аднатыпныя рэакцыі. «Таварышы» займаюцца тым, што правакуюць іншых удзельнікаў абмеркавання на адыход ад прадмету дыскусіі. Найперш у выпадках, калі абмяркоўваюцца важныя для грамадства тэмы. І тут у ход ідуць любыя сродкі — да непрыхаваных абраз. На мове інтэрнэта падобнае дзеянне называецца тролінг (размяшчэнне ў сеціве правакацыйных паведамленняў з мэтай выклікаць канфлікты паміж удзельнікамі, справакаваць іх на ўзаемныя абразы).«Тролі» ў пагонах не стаяць на месцы і засвойваюць ўсё новыя і новыя формы ўздзеяння на інтэрнэт-аўдыторыю. Апошні часам сумнеўныя карыстальнікі ўсё больш апаноўваюць беларускі сегмент livejournal.com. На прыкладзе Частка з іх у якасці месцажыхарства пазначае абласныя цэнтры Беларусі: zina_goik — Магілёў, bmark2002 — Гродна, doktar001 — Гомель. Многія з іх выкарыстоўвае ў якасці імя літарна-лічбавыя камбінацыі кшталту vvp333, kassa1, ці 17mag17. Некаторыя з падобных часопісаў з’явіліся ўслед за гучнымі падзеямі ў палітычным жыцці беларускай апазіцыі.Напрыклад, адразу пасля ад’езду ў Польшчу клецкага актывіста Сяргея Панамарова ў ЖЖ з розніцай у адзін дзень з’явіліся клоны ягонага часопісу — punamarov.livejournal.com і panamarrov.livejournal.com. У якасці выяваў стваральнікі гэтых часопісаў выкарысталі калаж фотаздымкаў Панамарова ў міліцэйскай форме. Сапраўдны блог актывіста мае назву panamarou.livejournal.com. Ёсць і такія, што сваімі непісьменнымі каментарамі на кепскай беларускай мове, з адначасовым ужываннем «і» беларускага ды «и» расейскага, ды выкарыстаннем выявы Зянона Пазняка, дадаюць у дыскусію абсурднасці (doktar001). Часам на форумах, прысвечаных беларуска-расійскім адносінам, асабліва, калі гэтыя адносіны напружаныя, у двубоі сыходзяцца беларускія і расійскія «тролі». З беларускага боку гучаць пагрозы «дайсці да Смаленску», з расійскага — «аддаць Польшчы акупаваныя землі».Не пакідаюць раўнадушнымі «таварышаў» і пытанні мовы. Асабліва тут шчыруе bmark2002. Яму не да спадобы на планы БНФ вярнуць беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай, ні спробы прафесара Астроўскага з Гродна арганізаваць у горадзе беларускамоўны клас. Наперадзе прэзідэнцкія выбары, і не трэба быць Настрадамусам, каб прадбачыць, што актыўнасць «троляў» у пагонах будзе расці з кожным днём. Таму трэба быць пільнымі. І як раяць сталыя інтэрнаўты — не карміць «троляў». Глядзі яшчэ: Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі сегмент ЖЖ апанавалі сумнеўныя карыстальнікі
|
|