У. 21.by

У

28.09.2010 15:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1–3 кастрычніка ў Беларусі пройдуць Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі. Мерапрыемства арганізавана грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Як паведаміў БелаПАН супрацоўнік АПБ Дзяніс Кіцель, акцыя традыцыйна праводзіцца прадстаўнікамі міжнароднай арганізацыі Birdlife International прыкладна ў 30 еўрапейскіх краінах з мэтай «адцягнуць людзей ад паўсядзённых клопатаў і звярнуць іх увагу на прыроду, праблемы птушак». Для ўдзелу ў акцыі ўсім ахвотным прапаноўваецца выйсці на прыроду, палічыць віды птушак, іх колькасць, а таксама колькасць птушак, якіх не атрымалася распазнаць. Усе даныя неабходна паведаміць у сакратарыят АПБ па тэлефоне ў Мінску (017) 2630613, па мабільных тэлефонах (029) 2230613 (МТС), (029) 1016887 (Velcom), sms на кароткі нумар 0841 або па e-mail: info@ptushki.org. Апошні тэрмін падачы даных — 16.00 3 кастрычніка.

Раніцай 2 кастрычніка ў межах Еўрапейскіх дзён АПБ таксама арганізуе пляцоўкі назіранняў за птушкамі, на якіх распазнаваць птушак дапамогуць прафесіяналы. У Мінску назіраць за птушкамі можна будзе ў Цэнтральным батанічным садзе і заапарку, у Брэсце — на вуліцы Набярэжнай, у Віцебску — у Батанічным садзе, у Гродне — у парку Жылібера. У Барысаве назіранне за птушкамі будзе арганізаванае на пешаходным мосце праз Бярэзіну, у Кобрыне — у парку імя Суворава, у Лунінцы — на ўчастку лесу ў бок вёскі Вулька-1, у Мядзеле — на набярэжнай возера Мястра, у Слоніме — у экалагічным цэнтры, у Слуцку — у эколага-біялагічным цэнтры навучэнцаў, у Шуміліне — на Шумілінскім возеры.

У Іванаўскім раёне наглядальная пляцоўка будзе адкрыта ў школе вёскі Ляхавічы, у Сенненскім раёне — у школе № 2 гарадскога пасёлка Багушэўск ці Аляксеніцкай школе, у Слонімскім раёне — ва ўрочышчах Бекевічы.

Як адзначыў Кіцель, беларускія вынікі назіранняў за птушкамі будуць перададзены еўрапейскаму каардынатару ў Славакію. Чакаецца, што даныя з усіх краін пашыраць веды пра асаблівасці міграцыі птушак.

У 2009 годзе ў восеньскіх днях назіранняў у Беларусі ўзяло ўдзел 2.358 чалавек, якія вызначылі больш за 21 тыс. птушак 105 відаў. Па ўсёй Еўропе было ўлічана больш за 2,5 млн. птушак.

Даведка БелаПАН. Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» — найбуйнейшая прыродаахоўная арганізацыя Беларусі, якая працуе ў сферы аховы біяразнастайнасці і экаадукацыі. АПБ налічвае больш за дзве тысячы членаў, больш за 100 школьных клубаў і 14 аддзяленняў.

Падзяліцца навіной: 
Анастасія Янушэўская, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1–3 кастрычніка ў Беларусі пройдуць Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі. Мерапрыемства арганізавана грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика