Пачатак канца?
28.09.2010 13:39
—
Разное
|
Такое адчуванне, што пінжак раптам стаў яму зацесны, і таму ўвесь час расшпілены гузік. На кадрах, дзе Лукашэнка паціскае руку пераможцам ўборачнай, якая прайшла, і адлюстраваныя ў профіль, наогул здаецца, што яго фігура крыху ненатуральная. Дасведчаныя людзі Як бы тое ні было, але ў новую прэзідэнцкую гонку Аляксандр Лукашэнка ўваходзіць пад настойлівыя размовы пра тое, што дабром для яго гэтая спроба захаваць за сабой галоўную пасаду ў краіне не скончыцца. Спачатку па Гарадзеншчыне стала разыходзіцца чутка пра нейкага На хвалі гэтай інфармацыйнай хвалі мне раптам патэлефанавала журналістка з часопіса Newsweek. «Як вы лічыце, ці на самой справе ёсць пагроза жыццю Аляксандра Лукашэнкі?» Калега відавочна чакала пачуць, што ўсё гэта поўнае трызненне, што беларускі прэзідэнт любіць спачатку стварыць вакол сябе сусветную змову, а потым яе паспяхова выкрыць, што такімі чуткамі напярэдадні выбараў народ спрабуюць згуртаваць вакол дзеючага лідэра. Але я шчыра адказала: «Калі Лукашэнка пойдзе на чацвёрты тэрмін, дык, на мой погляд, пагроза яго жыцця можа стаць рэальнай». Прызнаюся, калі б Аляксандр Рыгоравіч быў маім бацькам, мужам, братам, я б яго ўмольвала, угаворвала, упрошвала, пераконвала спакойна самому пакінуць сваю пасаду.Папрасіць прабачэння, як Ельцын, за тое дрэннае, што было зроблена, узгадаць добрае і сысці, не чакаючы горшага. Гісторыя сведчыць, што самая надзейная гарантыя бяспекі для прэзідэнта — сыходзіць самому, не даводзячы сітуацыю да краю. Прыклад ў Лукашэнкі пад бокам — Курманбек Бакіеў, якога разам з усім сямействам так звалілі з усіх пасадаў, што толькі ў Менску і знайшоўся прытулак. Ніводная іншая краіна, якая мае сувязі з Кыргызстанам, прыняць яго проста не захацела. А Бакіеў жа незадоўга да фатальных падзеяў выйграў прэзідэнцкія выбары. Але гэта не выратавала, і ў выніку сітуацыя вунь як павярнулася пры маўклівай згодзе ЗША і Расеі… Не дурнямі прыдумана, што ўлада павінна быць змяняльная. Два прэзідэнцкія тэрміны — і дастаткова, вяртайся ў разрад звычайных грамадзянаў. У адваротным выпадку чалавек губляе галаву ад імклівасці ўзлёту, ад паўнаты ўлады, ад усёдазволенасці, ад плыняў ліслівасці і пахвалаў тупых падхалімаў. Нават у Іране (!), прэзідэнт якога суседнічае з Аляксандрам Лукашэнкам у спісах найгоршых дыктатараў свету, нельга займаць прэзідэнцкую пасаду больш за два тэрміны. Нават у Іране гэта забаронена законам, нават у Іране разумеюць, што розныя людзі павінны прыходзіць у кіраўніцтва краіны, што канцэнтрацыя ўлады на шмат гадоў у адных руках небяспечная і для краіны, і для грамадства.Затое ў сэрцы Еўропы знайшлася дзяржава, дзе прэзідэнт ўявіў сябе незаменным, ён гатовы ісці на чацвёрты, пяты, дзясяты тэрмін, хай нават пад аховай аўтаматчыкаў і ў бронекамізэльцы. «Каму наканавана быць застрэленым, не патоне», — сказаў ён журналістам на тых жа «Дажынках», мабыць, дэманструючы свае глыбінныя страхі і пацвярджаючы, што рухае ім сёння не разлік, не розум, не клопат пра краіну, а адчайны фаталізм. Няма сумненняў, што Лукашэнка зразумеў знакі, якія яму падаваліся напярэдадні гэтых выбараў і з Захаду, і з Усходу: «Ідзі сам, прызнач пераемніка, не даводзячы сітуацыю да краю, не правакуй на скрайнія меры…» Але яму так падабаецца быць прэзідэнтам, чалавекам, пра каго Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўсіх фотаздымках з «Дажынак» заўважна, што ў Лукашэнкі быццам што-то не ў парадку з касцюмам.
|
|