Гісторыя ў мультфільмах: Польшча і Беларусь. 21.by

Гісторыя ў мультфільмах: Польшча і Беларусь

01.10.2010 12:07 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ці магчыма распавесці гісторыю народа за дзесяць хвілінаў? Як бачым, можна. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова зірнуць гэты мультфільм, які ў вельмі даходлівай форме паказвае гісторыю Польшчы:

Варта адзначыць, што гэты мультфільм зрабіўся хітом сусветнай выставы EXPO 2010 у Шанхаі. Стварыў відэа выбітны польскі аніматар Тамаш Багіньскі.

А ці ёсць нешта падобнае на беларускую тэматыку? Вось, напрыклад, гэтая анімацыя была створаная Алексам Банецкім для Фестываля нацыянальных культураў, які прайшоў у 2010 г. Вышэйшай школе камэрцыі і права імя Лазарскага (Варшава):

Канечне, беларускі фільм глядзіцца больш простым за той, які стварыў польскі аніматар. Разам з тым, не варта забывацца на тое, польскія аніматары мелі магутную падтрымку дзяржавы: грошы на стварэнне мультфільма пра гісторыю Польшчы дало Польскае агенцтва развіцця прадпрымальніцтва.

З аднаго боку, у Беларусі досыць дызайнераў, якія былі б здольныя зрабіць фільм, прынамсі, не горшы за польскі. З іншага, бадай, без фінансавай падтрымкі здзейсніць праект такога маштабу немагчыма.

А можа быць нехта ўжо стварае нешта падобнае? Калі так, то падзяліцеся інфармацыяй ці спасылкай у каментарах!

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці магчыма распавесці гісторыю народа за дзесяць хвілінаў?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика