Жыхар Францыі прыгавораны да трох месяцаў пазбаўлення волі за абразу супрацоўнікаў праваахоўных органаў у інтэрнеце. Гэта стала першым у гісторыі Францыі падобным пакараннем за выказванні ў інтэрнеце.
У студзені дарожны патруль спыніў машыну, за рулём якой быў 19-гадовы малады чалавек Аляксандр, у стане моцнага алкагольнага ап’янення. Ахоўнікі парадку запатрабавалі ў яго пакінуць аўтамабіль і працягнуць шлях пехатой.
Вярнуўшыся дахаты, парушальнік скрайне абразліва выказаўся пра паліцэйскіх у сацыяльнай сетцы Facebook. За абразу прадстаўнікоў улады ў Францыі прадугледжваецца крымінальная адказнасць.
Акрамя заключэння пад варту, Аляксандр абавязаны будзе выплаціць штраф у памеры 1,2 тыс. еўра.
Жыхар Францыі прыгавораны да трох месяцаў пазбаўлення волі за абразу супрацоўнікаў праваахоўных органаў у інтэрнеце. Гэта стала першым у гісторыі Францыі...