Першы снег
05.10.2010 12:05
—
Разное
|
Тэмпература паветра ў верасні адпавядала кліматычнай норме і склала плюс 11,9 градуса, паведаміла начальнік аддзела клімату Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Алена Камароўская. У кастрычніку сярэднямесячная тэмпература чакаецца каля нормы (плюс 5–8 градусаў). Колькасць ападкаў мяркуецца на ўзроўні сярэдніх шматгадовых значэнняў — 40–60 мм, за выключэннем паўднёвага захаду краіны, дзе іх выпадзе крыху больш. Пачатак і большую частку першай паловы месяца надвор’е ў Беларусі стане вызначаць антыцыклон, які расцягнецца ад Польшчы да Урала і ад Баранцава да Чорнага мораў, таму будзе стаяць сухое, але халаднаватае надвор’е. Сярэднясутачная тэмпература паветра будзе на 5–6 градусаў ніжэйшая за норму.Такі характар надвор’я звычайна характэрны для трэцяй дэкады кастрычніка. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў, месцамі чакаецца ад плюс 1 да плюс 3 градусаў. Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе 8–13 градусаў цяпла. Бліжэй да сярэдзіны месяца гэты антыцыклон будзе разбурацца і адкрые доступ атлантычным цыклонам. Таму з’явіцца воблачнасць, стане пахмурна. Часамі будуць праходзіць дажджы. Пры паступленні больш халаднаватага паветра з захаду ў начныя і ранішнія гадзіны ёсць верагоднасць таго, што ў сярэдзіне кастрычніка мы ўбачым першыя сняжынкі.У канцы кастрычніка ўначы тэмпература паветра складзе 2–8 градусаў цяпла, а пры паступленні халоднага паветра ў паўночныя рэгіёны яна будзе вагацца ад мінус 3 градусаў па поўначы да плюс 6 градусаў па поўдні краіны. Удзень тэмпература паветра складзе 7–12 градусаў цяпла. Падзяліцца навіной:
Таццяна Лобас, БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэмпература паветра ў верасні адпавядала кліматычнай норме і склала плюс 11,9 градуса, паведаміла начальнік аддзела клімату Рэспубліканскага гідраметэацэнтра...
|
|