Limp Bizkit выступіў у Мінску пад чырвона-зялёным сцягам
06.10.2010 18:00
—
Разное
|
Амерыканскі гурт традыцыйна вывешвае на сцэне сцяг краіны, у якой ладзіць канцэрт.
5 кастрычніка ў сталічным Палацы спорту гурт Чуткі пра тое, што разам з Limp Bizkit выступіць гомельскі рэпер Сярога, не спраўдзіліся. Пра гэта гаварылася адразу, як стала вядома пра хуткі прыезд амерыканцаў у Беларусь. Сярога летась выступаў з Limp Bizkit у Расіі. Нагадаем, што першапачаткова гурт меў выступіць на пляцоўцы «Мінск-Арэны». Аднак, з-за таго, што была прададзеная недастатковая колькасць квіткоў, канцэрт Limp Bizkit быў перанесены ў Палац спорту. Адной з прычынаў гэтага магло стаць супадзенне па часе выступаў іншых сусветных музычных зорак. Так, 1 кастрычніка ў Мінску выступіў Джо Кокер, 16 кастрычніка ў «Мінск-Арэне» выступіць Хасэ Карэрас, а 21 кастрычніка ў Палацы спорту — Гару. Limp Bizkit — Behind Blue Eyes (Live In Minsk 5 Oct. 2010) Падзяліцца навіной:
СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскі гурт традыцыйна вывешвае на сцэне сцяг краіны, у якой ладзіць канцэрт.
|
|