«Змушу, падла, ведаць!»
08.10.2010 09:36
—
Разное
|
Уладзімір Някляеў пра чыноўнікаў і мову… А блогер Krebsik — пра Някляева: літаратар +100, чалавек +1, палітык -100. Учора adelka была запрошаная на сустрэчу Някляева з блогерамі. Па нейкіх Пра Паэта я ведаў, пра палітыка здагадваўся, а вось чалавека хацеў убачыць, што за ён. Нішто сабе чалавек, ня дрэнны аказаўся. І па суме ўражанняў безумоўны залік. Але па парадку. выслухоўваў «ліпучыя» парады, як пытацца ў чынавенства пра іх маёмасць і папярэджваць/прыцягваць да адказнасці за парушэнні закону. Някляеў здольны прызнаваць памылкі і іранічна да іх ставіцца, запісваем яму плюсік як чалавеку, але адначасова палітычны мінусік за паверхоўную падрыхтоўку да цяжкіх пытанняў. Тлумачу. Някляеў тлумачыў прычыны ад’езду ў Фінляндыю канфліктам з кіраўніцтвам краіны праз руйнаванне беларускай культуры і мовы… было гэта ў 1999 годзе. На маё адмыслова завостранае пытанне, чаму канфлікт не адбыўся некалькі гадоў да таго, калі Ціцянкоў ірваў на кавалкі А такіх «дрэнных» пытанняў шмат, нават калі пытанне з катом не ўздымаем. Толькі, божа ж мой, не падумайце, я не кажу, што чалавек ад нараджэння павінен быць змагаром і грэх партыйных з’ездаў можна змыць толькі крывёю. Ды не! Палітык павінен трымаць удар і трыма словамі тлумачыць, каб народ паняў. Другая частка: уявіце сабе зусім не фантастычную сітуацыю — кажу я яму — да Вас за мяжой падыходзіць супрацоўнік замежнае выведкі і прапаноўвае супрацоўніцтва. — А ў мяне такое было, перапыняе ён мяне. — Бо Вы лідар апазіцыі, і ён будзе Вам дапамагаць змагацца супраць рэжыму… Някляеў адразу кажа, што ён адмовіў і адмовіў бы зноў, бо… ён рукамі паказвае свой магчымы падвешаны стан і кранальна тлумачыць, што ён згубіў бы сваё сапраўднае месца ў жыцці і не жадае гэтага. Я б казаў тое ж самае і адмовіўся б з такіх жа прычынаў. Але я не палітык, у палітыка павінны быць іншыя прычыны і ён павінен іх артыкуляваць Пішам мінусік палітыку і плюсік чалавеку. Нешта я распісаўся, цяпер коратка. Стэрэатыпныя адлупы ці разгубленасць. Прыклад: у Еўразвяз нас не возьмуць — там 100 тышч старонак патрабаванняў, якіх мы не выканаем. Казаць такое ў краіне, дзе амаль палова насельніцтва «за», па меншай меры, недальнабачна. І… няўжо мы горшыя за Румынію, Латвію, Чарнагорыю? Нам не хапае толькі палітычнае волі (якая, на жаль, адсутнічае і ў Някляева), а ў ЕЗ у бліжэйшыя пару гадоў ня хопіць на нас моцы, каб нас прыняць. Мяне ніколі не цікавіць, адкуль грошы, колькі, колькі скрадуць, а колькі пойдзе ў справу… Мяне цікавіць, як яны працуюць і ўва што ператвараюцца. Дык вось, я не заўважыў нічога прынцыпова новага ў параўнанні з 2001 і з 2006 гг., што магло б прывесці да перамогі, пра якую вельмі паліттэхналагічна кажа Начштаба і навучаны кандыдат.Ёсць крэатыў, ёсць якасная друкаваная прадукцыя, ёсць Не дакладныя цытаты, а так, паводле: «Мы адзін без аднаго не зможам выбірацца, нам наканавана разам…эканамічныя… сувязі…». У каго з нас няма знаёмых забулдыжных геапалітыкаў, якія за бутэлечкай будуць распавядаць як кітайцы праглынуць Далёкі Ўсход, Расея засімілюе Апошняе: таямніца. Някляеў хораша кажа пра мінулае — заслухаешся, літаратура — фантастычна цікава, па справе, са слязінкай пра Радзіму. Пачынае пра палітыку — стэрэатыпы, і некуды знікае душа. Нашто яно яму здалося — харошаму чалавеку і вялікаму паэту? Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімір Някляеў пра чыноўнікаў і мову... А блогер Krebsik — пра Някляева: літаратар +100, чалавек +1, палітык -100.
|
|