Сёння. 21.by

Сёння

08.10.2010 09:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

World Egg Day адзначаецца ў другую пятніцу кастрычніка. Гэта сапраўды святочны дзень для ўсіх аматараў амлетаў, запяканак, «глазунняў», «яек у мяшэчак».

Яйка здаўна лічылася самым універсальным прадуктам харчавання, яно было і застаецца папулярным у кулінарыі розных краін і культур.

Гісторыя свята распачалася ў 1996 годзе. Дата была абраная Міжнароднай яечнай камісіяй (Іnternatіonal Egg Commіssіon) на канферэнцыі ў Вене. Камісія заявіла, што бачыць шмат нагод, каб адзначаць Дзень яйка, і многія вытворцы яечнай прадукцыі з гатоўнасцю падтрымалі такую ініцыятыву.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў пра яйкі было сказана шмат негатыўнага. Аднак многія навукоўцы і медыкі сёння заяўляюць, што яйка трэба рэабілітаваць, бо ў ім утрымліваецца мноства неабходных арганізму рэчываў, у тым ліку асноўныя вітаміны і мінералы, а таксама антыаксіданты. І — насуперак агульнаму меркаванню — яйкі не павышаюць узровень халестэрыну, таму з’ядаць адно яйка ў дзень дазваляецца.

Паводле некаторых звестак, лідар у спажыванні яек — Японія. Тут кожны жыхар з’ядае ў сярэднім па адным яйку ў дзень. Амерыканцы выказваюць шанаванне гэтаму цудоўнаму прадукту, адзначаючы Свята гіганцкага амлета (Gіant Omelette Celebratіon), якое праводзіцца ў першыя выхадныя лістапада ў горадзе Абевіль (штат Луізіяна, ЗША). Мясцовыя кулінары штогод гатуюць вялікі Амлет Сяброўства, на які расходуюць 5000 яек, 25 літраў малака, 6 літраў алею, 60 кілаграмаў зеляніны, і частуюць ім гасцей.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
World Egg Day адзначаецца ў другую пятніцу кастрычніка. Гэта сапраўды святочны дзень для ўсіх аматараў амлетаў, запяканак, «глазунняў», «яек у мяшэчак». ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика