Конкурс на помнікі Купалу і Коласу
12.10.2010 10:49
—
Разное
|
Мінкульт пачынае конкурс на стварэнне эскізнага праекта помніка Янку Купалу і Якубу Коласу ў Варшаве. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Акадэмія мастацтваў, Беларускі саюз мастакоў. Мэта конкурсу — пошук найлепшага варыянту праекта помніка, які плануецца ўсталяваць у парку «Марское вока» ў Варшаве. Паводле патрабаванняў арганізатараў эскізны праект павінен найбольш выразна і дакладна перадаваць вобразы Янкі Купалы і Якуба Коласа на аснове гістарычных звестак пра жыццё і творчасць пісьменнікаў. Удзел у конкурсе могуць узяць скульптары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю. Акрамя гэтага, будучы помнік абавязкова павінен адпавядаць наступным патрабаванням: кампазіцыйнае і пластычнае выкананне помніка павінна быць выканана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, а сам ён павінен быць з бронзы, альбо граніту. Матэрыялы павінны быць прадстаўлены на разгляд у Міністэрства культуры да 29 кастрычніка. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце установы — kultura.by. Падзяліцца навіной:
АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінкульт пачынае конкурс на стварэнне эскізнага праекта помніка Янку Купалу і Якубу Коласу ў Варшаве. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Акадэмія мастацтваў,...
|
|