«З такімі палітычнымі саюзнікамі, як Лукашэнка, і ворагаў не трэба». 21.by

«З такімі палітычнымі саюзнікамі, як Лукашэнка, і ворагаў не трэба»

12.10.2010 10:49 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня рады па замежнай і абароннай палітыцы Расіі Сяргей Караганаў заявіў, што саюз Расіі і Беларусі — самая вялікая памылка расійскай палітыкі, за якую Расія заплаціла велізарныя грошы.

— Калі ўявіць, што саюз Расіі і Беларусі, які так упарта будавалі гадоў 13, разваліцца, то хто больш страціць — Мінск ці Масква?

— Саюза ніякага ніколі і не было. Гэта былі мытныя прэферэнцыі ў абмен на субсідыі і адносна свабоднае перамяшчэнне грамадзян. Таму я не бачу ніякіх адмысловых праблем, калі, вядома, якія-небудзь вар’яты не пачнуць ствараць перашкоды на шляху перамяшчэння людзей.

Саюз быў абсалютнай фікцыяй, за якую давалі магчымасць схавацца бацьку, а расійская эліта магла прыкрыць сваю агідную бяздзейнасць у дачыненні да Беларусі цягам апошніх 10–15 гадоў.

Цяпер наважыліся нешта памяняць, застаецца толькі спадзявацца, што гэтая спроба не скончыцца тым самым, што і ўсе папярэднія прыпадкі раздражнення. Памятаеце, у Маскве ўжо спрабавалі аддзяліць мух ад катлет, але нічога не атрымалася. Можа быць, зараз Расія пачне сістэмна ціснуць, каб знесці нарэшце гэтага кліента. Пытанне заключаецца ў тым, як падыдуць да вырашэння праблемы. Калі да гэтага пытання падыдуць як да бізнэсу, гэта значыць «выціснуць максімальна» і адпусціць, то ўсё вернецца да ранейшага стану.

— Але многія расійскія палітыкі заклікаюць сябраваць з Лукашэнкам і ўсяляк яго абараняюць…

— Ёсць пэўная колькасць палітыкаў у Расіі, і гэтая колькасць расце, якія адкрыта карумпаваныя Лукашэнкам. Частка з іх ідэалагічна блізкая прэзідэнту Беларусі, хтосьці адчувае настальгію. Тое, што Расія так доўга трывала такія абражальныя паводзіны на такім стратэгічна важным напрамку, я лічу найбуйнейшай памылкай расійскай палітыкі.

Лукашэнка выявіўся нашмат больш хітрым і вёрткім, чым можна было чакаць. Ён сур’ёзна вырас. Ён будзе змагацца, бо сыходзіць яму няма куды.

— Калі Лукашэнка закусіць цуглі і адвернецца ад Расіі, наколькі хваравітым гэта будзе для Расіі?

— Нічога сур’ёзнага мы не страцім. Лукашэнка не зможа наладзіць адносіны з Захадам. У Расіі з Еўропай цяпер іншы вектар адносін. Яго поле для манеўру вельмі вузкае. Аднак ён здолеў кансалідаваць вакол сябе частку расійскай эліты.

— Але часта прыводзяць аргументы, што Беларусь важная для Расіі з ваеннага пункту гледжання, напрыклад.

— З ваенна-стратэгічнага пункту гледжання

Беларусь настолькі ж важная, як у савецкія часы Польшча, Чэхаславакія, Венгрыя, гэта значыць ніяк.

Няма ніякай ваеннай карысці і ад Беларусі. Вядома, нейкія вайсковыя сістэмы, можа, і ёсць, але пры цяперашніх сістэмах узбраення іх значэнне невялікае. Тэрытарыяльна НАТО Расіі не пагражае. Нават калі б і пагражала, то з ваеннага пункту гледжання гэта абсалютна недзеяздольны саюз.

Вядома, пэўныя страты могуць быць. Трэба будзе ствараць некаторыя сістэмы зноўку, нейкія сістэмы дубляваць, але мы ўжо вельмі многае страцілі, хоць бы праз тое, што маем ненадзейныя шляхі транзіту.

— Як вы ацэньваеце перспектывы таго, што сыход Лукашэнкі прывядзе пераарыентавання Беларусі на Еўропу, і Расія страціць палітычнага саюзніка?

— З такімі палітычнымі саюзнікамі, як Лукашэнка, і ворагаў не трэба.

Ніякая Беларусь ні пры якім прэзідэнце не сыдзе ў Еўропу. Ніякай пераарыентацыі на Захад адбыцца не можа ў сілу эканамічных, культурных і іншых асаблівасцяў. У сярэднетэрміновай перспектыве Расія значна больш еўрапейская краіна, чым Беларусь.

— Як вы ставіцеся да ідэі заплаціць Лукашэнку любую цану за лаяльнасць, таму што Беларусь надзвычай важная для Расіі?

— Мы ўжо заплацілі вялікую цану. Проста трэба разумець, з кім вы гандлюецеся. Калегі, якія прапаноўвалі заплаціць яму любую цану, проста не разумелі, што такім чынам яны ўмацоўваюць моцнага і жорсткага лідара, які мае свае ўласныя інтарэсы і не здольны дамаўляцца.

Парадаксальна, але нават Украіна пры ўсім яе ўнутраным бязладдзі, тым не менш, больш здольная дамаўляцца, хоць і не надоўга, чым Беларусь за Лукашэнкам.

Праўда, я б казаў толькі пра бацьку, а не пра Беларусь. Бо Беларусь — выдатная краіна.

І ўсе, хто цяпер прэтэндуюць на пасаду прэзідэнта ў Беларусі, абсалютна нармальныя, умоўна прарасійскія палітыкі, якімі б апазіцыянерамі яны ні былі. Логіка інтарэсаў будзе дыктаваць неабходнасць захоўваць нармальныя, цесныя, працоўныя адносіны з Расіяй.

— 13 гадоў расійска-беларускай інтэграцыі — гэта страчаны час або цяжкі шлях наперад?

— Гэта абсалютна страчаны час. Самая вялікая памылка расійскай замежнай палітыкі. У прынцыпе, мы маглі стварыць умовы для таго, каб Беларусь была прыязнай дзяржавай і развівалася па блізкай Расіі мадэлі. У гэтым выпадку яна была б больш надзейным саюзнікам Расіі, чым цяпер.

Падзяліцца навіной: 
kommersant.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня рады па замежнай і абароннай палітыцы Расіі Сяргей Караганаў заявіў, што саюз Расіі і Беларусі — самая вялікая памылка расійскай палітыкі, за якую Расія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика