У Шатландыі паставяць помнік мядзведзю з Арміі Андэрса + фота
14.10.2010 14:51
—
Разное
|
Photo: CENTRAL SCOTLAND NEWS AGENCY Архіўнае фота Паводле словаў скульптара Алана Херыёта, манумент будзе ўяўляць сабой кампазіцыю з статуі мядзведзя Войтэка і салдата Пятра Прэндзіса, які даглядаў жывёлінку. Жаўнер будзе стаяць, паклаўшы руку на карак ляснога асілка, з якім паміж баямі любіў шпацыраваць па ваенным лагеры. Гісторыя славутага Войтэк лічыўся талісманам свайго падраздзялення. Ён не толькі ўздымаў настрой паплечнікам, але і сам здзейсніў нямала подзвігаў на палях бітваў. Адным з найбольш яркіх эпізодаў з яго удзелам стаў выпадак ў 1944 годзе падчас бітвы пад Монтэ-Касіна.Пад шквальным агнём праціўніка лясны волат даставіў вялікую колькасць снарадаў для артылерыі саюзнікаў. Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны Войтэк пасяліўся ў Эдынбургскім заапарку, дзе і знаходзіўся на заслужаным адпачынку да заканчэння сваіх дзён. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён браў удзел у баях пад Монтэ-Касіна на баку польска-беларускага войска. |
|