Найбліжэйшай ноччу. 21.by

Найбліжэйшай ноччу

14.10.2010 15:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 15 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

Ноччу на большай частцы, днём у асобных раёнах ападкі (дождж, мокры снег).

Вецер заходні 5–10 м/с, па паўночным усходзе парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 5°С, днём плюс 4–10°С.

У Мінску 15 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Ноччу часам ападкі (дождж, мокры снег), днём магчымы невялікія ападкі, у асноўным дождж. Вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°С, днём плюс 5–7°С.

У наступныя двое сутак, 16–17 кастрычніка, па рэспубліцы чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 16 кастрычніка ноччу пераважна без ападкаў, днём у паўднёва-заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 3–8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С, па паўднёвым захадзе да плюс 2°С; днём плюс 3–10°С.

17 кастрычніка пераважна ў паўднёвых раёнах кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай туман, слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С, па поўдні плюс 1–4°С; днём плюс 3–10°С.

У Мінску 16 кастрычніка воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1–3°С, днём плюс 5–7°С.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 15 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика