Іван Шыла: Добра, што кампаніяй займаюцца маладыя
16.10.2010 19:57
—
Разное
|
Моладзевы лідэр Іван Шыла цяпер навучаецца ў Польшчы, але пры гэтым ён уваходзіць у дзве ініцыятыўныя групы і крытыкуе кандыдатаў Саннікава і Някляева. «НН»: Каго з кандыдатаў вы падтрымліваеце і чаму? ІШ: З усіх кандыдатаў імпануе Алесь Міхалевіч.На мой погляд, у гэтай выбарчай кампаніі ён мае найбольш рэалістычную мэту, якая прадвызначае даволі адэкватную пазіцыю палітыка. Маю на ўвазе жаданне атрымаць досвед арганізацыі агульнабеларускай кампаніі, стварэння ўласнага іміджу ўплывовага палітыка і, уласна, каманды для наступных прэзідэнцкіх выбараў. Важна агулам і для і разумею, наколькі важна новаму кіраўніцтву БНФ прадэманстраваць здольнасць партыі мець уласнага кандыдата. Вядома, хочацца быць Аднак, у той жа момант, адсутнасць рэсурсаў ёсць і мінусам кандыдата, бо толькі на грунце каштоўнасцяў наўрад ці можна мець выканальны план дзеянняў на далейшых этапах выбарчай кампаніі. Але вельмі добра, што кампаніяй займаюцца менавіта маладыя палітыкі і грамадскія дзеячы. Ідэалісты і рамантыкі вучацца выконваць складаныя задачы ў складаных умовах. Для партыі і агулам дэмакратычнага руху гэта будзе важны здабытак. «НН»: Вы ўваходзіце ў ІШ: З тых прычынаў і ўваходжу ў ініцыятыўныя групы гэтых палітыкаў. Хоць прапановы былі практычна ад усіх вылучэнцаў у кандыдаты. Але, на жаль, уваходжанне гэтае дэкларатыўнае, бо на дадзены момант атрымоўваю адукацыю ў Польшчы. «НН»: За каго ўжо падпісаліся і чаму менавіта за гэтых людзей? (калі ўжо былі ў Беларусі канешне пасля пачатку збору подпісаў)? ІШ: Паставіў подпіс толькі за Андрэя Саннікава, бо ягоныя паплечнікі арганізавалі пікет непасрэдна на чыгуначным вакзале і давялося перад ад’ездам іх спаткаць. Хоць, у прынцыпе, не падтрымліваю каардынатара Вядома, з моцных кандыдатаў не можна абмінуць Уладзімера Някляева. Ён сапраўды мае найбольш прафесійную і масавую каманду. Але, няясная пазіцыі не выклікае даверу. Я неаднаразова пра гэта гаварыў і нават атрымаў у верасні адказ паэта — прыгожыя дэкларацыі і абяцанні. Пагаджуся з ацэнкай Чалага: «Чалавек можа гаварыць пра ўсё, але пры гэтым — ні пра што. Пазіцыянавання няма ніякага, наогул. Ні аднаго канкрэтнага пытання, ні аднаго пэўнага адказу, дзе б там ні было». Невядомае паходжанне грошай, татальная плата валанцёрам, абыякавасць пры рэкрутаванні — тэхнічныя моманты, якія сапраўды бянтэжаць.Палітычныя — прызнанне Абхазіі, тыя ж спадзевы на дэмакратызацыю праз Расею, магчымыя інтэграцыйныя праекты з усходнім суседам. І як я ні стараўся, не бачу палітыка ў паэце,на жаль. Менавіта такое меркаванне склалася ўлетку пасля сустрэчы з маладафронтаўцамі. І такім, на жаль, застаецца. Ды яго каманда сёння разам толькі праз наяўнасць сродкаў. На заўтра на праўду можна будзе і забыцца, калі зявіцца іншы трэнд пад шыльдай пераменаў у грамадстве і з тымі ж коштамі на распаўсюд улётак, напрыклад. «НН»: Якія вашыя ўражанні ад пачатку перадвыбарчай кампаніі? Як гэта бачыцца з іншай краіны? ІШ: Агульныя ўражанні ад збору подпісаў — празмерная дэмакратычнасць працэсу ў параўнанні з папярэднімі выбарамі. Мяркую, што і агулам кампанія зможа гэтым розніцца ад папярэдніх. Але, некаторыя моманты мусяць застацца нязменнымі — падлік галасоў і прызначэнне лаяльных сябраў выбарчых камісій. Рызыкаваць узятымі ў крэдыт тэлевізарамі і машынамі на плошчу ня пойдуць. Хоць людзі і больш актыўна ставяць подпісы. Прынамсі, маю такое адчуванне (і для мяне гэта нечакана — верагодна, што прайграю бутэльку віскі, бо спрачаўся на немагчымасць ініцыятыўнай групы аднаго з кандыдатаў асіліць планку ў сто тысяч :). Але не думаю, што настроі людзей будуць канвертавацца ў дзеянні. Некалькі месяцаў адносна свабоднай выбарчай кампаніі не змогуць даць кандыдатам магчымасць гарантаваць электарату дзейснага прэзідэнта стабільнае заўтра. Гэта ў прынцыпе немагчыма зараз, бо чалавек мусіць мець канкрэтныя дасягненні ў вачох людзей і быць героем дня сённяшняга, а, не, напрыклад, намеснікам міністра ў Таму, добра, што розныя палітычныя сілы бяруць удзел, бо актыўная дзейнасць, спадзяюся, дае і ўяўленні і досвед для будучыні. І, хацелася б каб неўзабаве пачалася падрыхтоўка да выбараў парламенцкіх. Падзяліцца навіной:
Настасся Шамрэй Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моладзевы лідэр крытыкуе Саннікава і Някляева. |
|