Выйшла карта беларускіх мясцін у Празе. 21.by

Выйшла карта беларускіх мясцін у Празе

18.10.2010 15:53 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два студэнты Карлава ўнівэрсытэту ў Чэхіі стварылі карту беларускіх мясьцін Прагі. Карта «Беларуская Прага» была выдадзеная пры фінансавай падтрымцы пасольства Беларусі.

Дзе ў Празе стаіць помнік Францішку Скарыну? Дзе пакланіцца магілам прэзыдэнтаў БНР? Дзе знаходзіцца пасольства Беларусі? Раней беларусаў да гэтых мэтаў нярэдка вялі блытаныя сьцежкі і доўгія роспыты. Цяпер добрым дарадцам будзе карта, якую сумесна стварылі два беларускія студэнты Карлава ўнівэрсытэту — Павел Котаў, будучы гісторык, і Зьміцер Кожух, які вучыцца на картографа.

Мапа ў гэтыя выходныя была прэзэнтаваная ў адной з праскіх кавярняў. Выйшла яна накладам 1110 экзэмпляраў.

Аўтары падаюць 22 беларускія адрасы — з кароткай гістарычнай інфармацыяй, фота і прывязкай да транспартнай схемы Прагі.

Шэраг адрасоў зьвязаныя з гістарычнымі падзеямі, што аб’ядноўвалі беларусаў і чэхаў яшчэ з часоў ВКЛ. Шмат адрасоў дадаюць праскім вуліцам пэрсанальны зьмест: карта падкажа, дзе знайсьці дамы, у якіх жылі Ларыса Геніюш, Міхась Забэйда-Суміцкі ці Васіль Быкаў…

Карта выйшла пры фінансавай падтрымцы пасольства Беларусі ў Чэхіі і распаўсюджваецца бясплатна. Група, якая згуртавалася вакол ініцыятараў выданьня, таксама вырашыла прапаноўваць землякам экскурсіі па беларускіх мясьцінах Прагі. Зьвязацца са знаўцамі беларускай Прагі можна праз e-mail: pravadnik@belkvartal.org

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтары падаюць 22 беларускія адрасы — з кароткай гістарычнай інфармацыяй, фота і прывязкай да транспартнай схемы Прагі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика