Станцыі трэцяй лініі метро — прапануйце свае назвы
18.10.2010 16:55
—
Разное
|
Дырэктар «Мінскметрапраекту» Валерый Чаканаў заявіў, што праз сем гадоў у беларускай сталіцы запрацуюць новыя станцыі. Адразу з’явіцца першых шэсць: «Лошыцкая», «Аэрадромная», «Жукоўская», «Вакзальная», «Клары Цэткін», «Юбілейная». Відавочна, што да справы назвы станцый падышлі ўтылітарна — па назве навакольных вуліц.Ёсць мікрараён «Лошыца», значыць быць і такой станцыі метро. Не забывайце, што побач знаходзіцца і Лошыцкі парк. Логіка забойчая — сабраць у адным месцы аднолькавыя тапонімы. Нязручна, канешне, і калі аднайменныя вуліца і станцыя метро знаходзяцца ў розных кутках горада (Кастрычніцкая, Маскоўская, Фрунзэ). Вынік бачыцца адзін: даць іншую назву. Улічваючы, што да ўвядзення першых станцый трэцяй лініі застаецца шмат часу, прапанаваныя назвы — умоўныя. К 2017 году сітуацыя можа змяніцца ў любы бок. Прапануйце свае назвы для новых станцый метро.Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як варта назваць новыя станцыі мінскага метро?
|
|