Акадэмія навук: Беларусы — ніякія не балты. 21.by

Акадэмія навук: Беларусы — ніякія не балты

22.10.2010 16:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Складзены генетычны партрэт сучаснага беларуса.

Пра гэта паведаміў загадчык лабараторыі нехрамасомнай спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Алег Давыдзенка 22 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, даследаванне па этнагеноміцы беларускага народа праводзілася ў 2005–2006 гадах.

У ходзе яго было вывучана каля тысячы проб ДНК карэнных беларусаў шасці геаграфічных раёнаў:

паўночнае Падзвінне, заходне-ўсходняе Палессе, цэнтральная, усходняя і паўночна-заходняя Беларусь.

«Асноўны вынік даследаванняў:

беларусы — гэта індаеўрапейцы, славяне (а ніякія не балты).

Па-другое, найбольш блізкія сваякі да нас па колькасці генетычных сістэм — гэта рускія і ўкраінцы. Бліжэй за ўсё да гэтай групы славян стаяць балты, наступныя па блізкасці — германцы, астатнія ўсе ад нас далей», — сказаў Давыдзенка.

Паводле яго слоў, сярод узораў ДНК беларусаў знойдзена таксама ад 2 да 4% генетычных сістэм азіяцкага паходжання. Вучоныя маюць намер высветліць іх паходжанне. Для гэтага плануецца вывучыць этнічныя супольнасці на тэрыторыі Беларусі: беларускіх татар, беларускіх яўрэяў і інш.

Як лічыць Давыдзенка, інфармацыя аб генетычным партрэце беларусаў важная для нацыянальнай самасвядомасці, праяснення асобных этапаў гісторыі народа. Калі вынікі даследавання супаставіць з гістарычнымі, археалагічнымі, геалагічнымі звесткамі, то можна зрабіць выснову, што засяленне Беларусі пачалося прыкладна 8 тысяч гадоў таму. «Мы з’яўляемся прамымі нашчадкамі тых людзей, якія 8 тысяч гадоў таму засялілі краіну.

Мы тут ператварыліся ў протаславян, затым у славян, нейкія плямёны, а потым ужо сталі беларусамі», — сказаў вучоны.

Давыдзенка таксама адзначыў, што звесткі даследавання могуць быць выкарыстаны медыкамі: у людзей з рознай этнічнай прыналежнасцю розная схільнасць да хвароб. Па большасці генаў схільнасць беларусаў да хвароб такая ж, як і ў Еўропе. Але некаторыя гены, напрыклад тыя, што абумоўліваюць глухату, у Беларусі сустракаюцца часцей, чым на іншых тэрыторыях. Акрамя таго, кожны 22-гі беларус мае «шкодную прыкмету», якая адказвае за развіццё гемахраматозу (спадчыннага хранічнага захворвання, якое характарызуецца парушэннем абмену жалеза).

Звесткі даследавання па этнагеноміцы важныя таксама для стварэння рэферэнтных баз для крыміналістыкі, паведаміў спецыяліст.

Давыдзенка адзначыў, што інфармацыя аб генетычным партрэце беларусаў паступіла ў еўрапейскі цэнтр у Тарту (Эстонія), дзе сабраны звесткі аб усіх нацыях.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Складзены генетычны партрэт сучаснага беларуса.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика