25 кастрычніка ў Беларусі ўшаноўваецца Марцін
25.10.2010 10:47
—
Разное
|
Гэта таксама свята млынароў. У гэтыя дні ніколі не працавалі, а млынароў запрашалі ў госці, надзялялі падарункамі. У гэты дзень заканчвалася праца на вадзяных млынах. Тым, хто наважваўся працаваць на свята, Марцін нібыта мог адпомсціць — пераламаць пальцы або млынавыя колы. З даўніх часоў на Дзень Святога Марціна прынята рэзаць гусей ды адзначаць свята рознымі стравамі, асабліва печанай гуссю. Зрэшты, агульнаеўрапейская традыцыя забіваць гусей у гэты час склалася задоўга да хрысціянства. Але і гэтае вельмі старажытнае свята мела свае эканамічныя ды кліматычныя падставы. Гусі робяцца найбольш тлустымі менавіта у гэты час — далей зіма ўжо не дае ім назапашваць тлушч. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта таксама свята млынароў.
|
|