У выхадныя пацяплее да плюс 13. 21.by

У выхадныя пацяплее да плюс 13

27.10.2010 10:47 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У найбліжэйшыя дні на тэрыторыі Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор’е, амаль без ападкаў, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Толькі сёння месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а ў чацвер на паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Уначы і раніцай месцамі туман. Сёння ўдзень 2–8 цяпла. Уначы на чацвер стане даволі холадна, ад 0 да 6 марозу, удзень — 3–10 цяпла.

У пятніцу на тэрыторыю Беларусі завітае атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы. Таму ўначы на пятніцу паўсюдна, а ўдзень месцамі кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай туман. Уначы ад мінус 3 да плюс 3, удзень — плюс 4–11 градусаў.

У выхадныя паветра з боку паўднёвага захаду Еўропы прынясе нам цяпло. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ўначы на суботу ў паўночных раёнах краіны. Месцамі туман. На выхадныя ўначы чакаецца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў.

Удзень у суботу 5–11, у Брэсцкай вобласці да плюс 13, у нядзелю — 8–13 цяпла.

Сіноптыкі прагназуюць, што цёплае надвор’е захаваецца і ў першыя дні лістапада.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але ў ноч на чацвер да мінус 6 марозу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика