У Мінску адкрылася 17-я Міжнародная турысцкая выстава «Турбізнес-2010»
27.10.2010 14:55
—
Разное
|
27 кастрычніка ў сталічным Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» па вуліцы Янкі Купалы, 27, адкрылася Арганізатары выставы — Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта і Міністэрства спорту і турызму. Як заявіў на адкрыцці намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга, выстава заклікана стаць месцам сустрэчы дзелавых людзей, якія працуюць у сферы аказання турысцкіх паслуг. У ёй бяруць удзел 130 экспанентаў з 14 краін. Для параўнання: у 2009 годзе на экспазіцыі былі прадстаўлены 115 фірм з 12 краін свету. «Рост колькасці экспанентаў — гэта добрае пацвярджэнне таму, што цікавасць да турызму ў Беларусі расце», — адзначыў Шульга. Паводле яго слоў, выстава «Турбізнес» — знакавае мерапрыемства для Беларусі. «Яна ўносіць годны ўклад у дынаміку развіцця турыстычнай галіны, забяспечвае беларусам камфортныя магчымасці для адпачынку і вандраванняў», — сказаў Шульга. Тэматыка выставы ўключае Як паведаміў Шульга, у сітуацыі Праграма выставы прадугледжвае прэзентацыі новых турыстычных маршрутаў, круглыя сталы па актуальных пытаннях развіцця турызму, пытаннях электроннага дыстанцыйнага навучання кадраў, тэматычныя семінары і іншыя мерапрыемствы. Выстава будзе працаваць да 30 кастрычніка. Падзяліцца навіной:
Анастасія Янушэўская, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 кастрычніка ў сталічным Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» па вуліцы Янкі Купалы, 27, адкрылася 17-я Міжнародная турысцкая выстава «Турбізнес-2010». ... |
|