З пачатку года беларусаў паменела на 14,4 тыс. чалавек. 21.by

З пачатку года беларусаў паменела на 14,4 тыс. чалавек

28.10.2010 12:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт,

на 1 кастрычніка ў краіне жыло 9 млн. 465,8 тыс. чалавек. Інфармацыя атрымана паводле звестак наяўнага ўліку і папярэдніх вынікаў перапісу насельніцтва 2009 года.

Як патлумачылі ў Белстаце, скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 21.606 чалавек колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры станоўчым міграцыйным прыросце 7.229 чалавек.

У Мінску за дзевяць месяцаў 2010 года колькасць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 834,2 тыс. да 1 млн. 843 тыс. У астатніх рэгіёнах гэты паказчык знізіўся. У Гомельскай вобласці на 1 кастрычніка налічвалася 1 млн. 435,2 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2010 года — 1 млн. 438,3 тыс.), у Мінскай — 1 млн. 415,3 тыс. (1 млн. 418,9 тыс.), Брэсцкай — 1 млн. 397 тыс. (1 млн. 398,7 тыс.), Віцебскай — 1 млн. 222,5 тыс. (1 млн. 228,6 тыс.), Магілёўскай — 1 млн. 86,1 тыс. (1 млн. 91,9 тыс.), Гродзенскай — 1 млн. 66,7 тыс. (1 млн. 69,6 тыс.).

За студзень-верасень 2010 года ў краіне нарадзіліся 80.819 дзяцей (на 2.126 менш у параўнанні са студзенем-вераснем 2009 года), памерлі 102.425 чалавек (на 2.706 больш).

У краіну прыбылі 12.261 чалавек, выехалі 5.032.

У студзені-верасні 2010 года ў параўнанні са студзенем-вераснем 2009 года колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 2,3% (да 59.668), разводаў — павялічылася на 2,3% (25.690). У студзені-верасні 2010 года на 1 тыс. шлюбаў прыпадаў 431 развод, за аналагічны леташні перыяд — 411.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, на 1 кастрычніка ў краіне жыло 9 млн. 465,8 тыс. чалавек. Інфармацыя атрымана паводле звестак наяўнага ўліку і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика